дне́пра-дзві́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дне́пра-дзві́нскі |
дне́пра-дзві́нская |
дне́пра-дзві́нскае |
дне́пра-дзві́нскія |
| Р. |
дне́пра-дзві́нскага |
дне́пра-дзві́нскай дне́пра-дзві́нскае |
дне́пра-дзві́нскага |
дне́пра-дзві́нскіх |
| Д. |
дне́пра-дзві́нскаму |
дне́пра-дзві́нскай |
дне́пра-дзві́нскаму |
дне́пра-дзві́нскім |
| В. |
дне́пра-дзві́нскі (неадуш.) дне́пра-дзві́нскага (адуш.) |
дне́пра-дзві́нскую |
дне́пра-дзві́нскае |
дне́пра-дзві́нскія (неадуш.) дне́пра-дзві́нскіх (адуш.) |
| Т. |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскай дне́пра-дзві́нскаю |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскімі |
| М. |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскай |
дне́пра-дзві́нскім |
дне́пра-дзві́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Днепра-данецкая культура, гл. Грабеньчата-накольчатай керамікі культура
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Днепра-эльбская культура 1/468, 471; 4/246
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Днепра-дзвінская культура 1/34, 468, 505; 2/472, 604; 3/119, 344, 451; 4/7, 214, 244, 306, 402, 422, 439, 466, 469; 5/228, 501, 545; 6/170, 338, 435, 472, 501; 7/46, 298; 8/5, 520, 585; 10/51, 478; 11/106, 529; 12/83, 84
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДНЕ́ПРА-ДАНЕ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА, грабеньчата-накольчатай керамікі культура. археалагічная культура плямён эпохі неаліту (5—3-е тыс. да н.э.), якія жылі на тэр. Усх. Палесся і паўн.-ўсх. Украіны. Вядома 250 помнікаў, з іх палова на тэр. паўд.-ўсх. Беларусі. Могільнікі (больш за 20) выяўлены толькі на тэр. Украіны.
Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, пазней земляробствам і жывёлагадоўляй. Жытлы наземныя або заглыбленыя ў зямлю з агнішчам унутры, пл. 6—10 м². Пахавальны абрад трупапалажэнне на спіне ў яме, пасыпанне вохрай. Асн. форма керамікі — прысадзісты шыракагорлы і вастрадонны гаршчок з прамым вянцом, упрыгожаны адбіткамі грэбеня, трохвугольнымі наколамі і рыскамі, радамі глыбокіх ямак. Крамянёвы інвентар — пласціністыя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, скрабкі, нізкія трапецыі, вузкія і шырокія нажы, кароткія сегментападобныя сярпы, праколкі, вастрыі і інш., касцяныя прылады.
У.Ф.Ісаенка.
т. 6, с. 168
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАБЕ́НЬЧАТА-НАКО́ЛЬЧАТАЙ КЕРА́МІКІ КУЛЬТУ́РА,
ранейшая назва днепра-данецкай культуры.
т. 5, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
археалагічныя помнікі (4 стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, гарадзішча мілаградскай культуры, селішчы ранняга жал. веку) каля в. Гарадок Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. На адной са стаянак выяўлены рэшткі агнішча і гасп. ям, крамянёвыя прылады працы днепра-дзяснінскай культуры (гл. ў арт. Сожская культура), рэшткі 3 агнішчаў і крамянёвыя прылады працы днепра-данецкай культуры. На гарадзішчы знойдзены фрагменты керамічных пасудзін, на селішчы — рэшткі грубаляпной таўстасценнай керамікі і фрагменты жал. рэчаў.
т. 5, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЁВА СЛАБАДА́,
паселішча днепра-дзяснінскай культуры (8—7-е тыс. да н. э) каля в. Каралёва Слабада Светлагорскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Бярэзіна. Пры даследаванні выяўлены агнішчы, крамянёвыя прылады працы: разцы, скрабкі, вастрыі, скоблі, укладышы, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы, сякеры.
т. 8, с. 51
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛІ́,
гарадзішча каля в. Кісялі Талачынскага р-на Віцебскай вобл. Датуецца 4—5—13 ст. Пры даследаванні выяўлены рэшткі шматкамерных жытлаў слупавой канструкцыі, ляпная (штрыхаванай, днепра-дзвінскай і банцараўскай культур) і ганчарная кераміка; жал. прылады працы, касцяныя гарпуны, гліняныя, шыферныя і бурштынавыя прасліцы, бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя пацеркі, бранзалеты і інш. рэчы.
т. 8, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)