ДЗІРА́К (Dirac) Поль Адрыен Марыс

(8.8.1902, г. Брысталь, Вялікабрытанія — 20.10.1984),

англійскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі і квантавай тэорыі поля. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1930), замежны чл. АН СССР (1931). Скончыў Брыстольскі (1921) і Кембрыджскі (1926) ун-ты. У 1932—69 праф. Кембрыджскага ун-та, з 1971 праф. ун-та штата Фларыда (ЗША). Навук. працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, квантавай тэорыі поля, тэорыі электрычных часціц і тэорыі гравітацыі. Распрацаваў матэм. апарат квантавай механікі — тэорыю пераўтварэнняў, прапанаваў метад другаснага квантавання (1926—27). Незалежна ад Э.Фермі ў 1926 распрацаваў статыстыку часціц з паўцэлым спінам (гл. Фермі—Дзірака статыстыка), разам з В.Гайзенбергам адкрыў абменнае ўзаемадзеянне (1928). Развіў рэлятывісцкую тэорыю руху электрона (гл. Дзірака ўраўненне) і прадказаў існаванне пазітрона (1928). Выказаў гіпотэзы аб існаванні элементарнага магн. зараду (1931) і антырэчыва (1933). Нобелеўская прэмія 1933 (разам з Э.Шродынгерам).

Тв.:

Рус. пер. — Лекции по квантовой теории поля. М., 1971;

Общая теория относительности. М., 1978;

Принципы квантовой механики. М., 1979.

Літ.:

Поль Дирак и физика XX века: Сб. науч. тр. М., 1990.

М.М.Касцюковіч.

П.Дзірак.

т. 6, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дзірак П. А. М. 1/121, 372, 552; 4/203—204; 5/537; 6/602; 8/25; 10/575

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дзі́рка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзі́рка дзі́ркі
Р. дзі́ркі дзі́рак
Д. дзі́рцы дзі́ркам
В. дзі́рку дзі́ркі
Т. дзі́ркай
дзі́ркаю
дзі́ркамі
М. дзі́рцы дзі́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шчы́лісты, -ая, -ае.

Які мае шмат шчылін, дзірак.

Шчылістыя дзверы.

|| наз. шчы́лістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насвідрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., чаго.

Нарабіць свердлам нейкую колькасць адтулін.

Н. дзірак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіркако́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Канцылярская прылада для прабівання круглых дзірак у паперы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́слік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ручны інструмент для прабівання дзірак у метале, скуры і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзіркава́ць

‘нарабіць дзірак у чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надзірку́ю надзірку́ем
2-я ас. надзірку́еш надзірку́еце
3-я ас. надзірку́е надзірку́юць
Прошлы час
м. надзіркава́ў надзіркава́лі
ж. надзіркава́ла
н. надзіркава́ла
Загадны лад
2-я ас. надзірку́й надзірку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час надзіркава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прадзіра́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак. (разм.).

Зрабіцца дзіравым; знасіцца да дзірак.

Кашуля прадзіравілася.

|| незак. прадзіра́ўлівацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дрыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.

Інструмент для свідравання дзірак у метале, дрэве і пад.

Электрычны д.

|| прым. дры́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)