дзіку́нства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дзіку́нства дзіку́нствы
Р. дзіку́нства дзіку́нстваў
Д. дзіку́нству дзіку́нствам
В. дзіку́нства дзіку́нствы
Т. дзіку́нствам дзіку́нствамі
М. дзіку́нстве дзіку́нствах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзіку́нства ср. дика́рство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзіку́нства, ‑а, н.

1. Уласцівасць і стан дзікунскага; дзікасць. У Караліне меўся адбыцца сход сялян, які павінен быў вырашыць пытанне, ці жыць калектыўна, ці гібець у аднаасобніцкім дзікунстве. Сабаленка.

2. Паводзіны, учынкі дзікуна. — Вось яшчэ дзікунства! Да чалавека нельга зайсці. Выдумалі. Шамякін. Даведаўшыся, Загорскі пачаў судзіць сябе і забойцу. Так, гэтаму варварству і дзікунству няма апраўдання. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіку́нства н. Wíldheit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ва́рварства, -а, н.

Грубасць, дзікунства нораваў, невуцкія адносіны да культурных каштоўнасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дика́рство дзіку́нства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

savageness [ˈsævɪdʒnəs] n. дзіку́нства, ва́рварства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

barbarity [bɑ:ˈbærəti] n. ва́рварства; жо́рсткасць; дзіку́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Barbaréi f - дзіку́нства; жо́рсткасць, лю́тасць, раз’ю́шанасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

barbarzyństwo

н. варварства, дзікунства, дзікасць, барбарства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)