дзівасі́л, -у, м.

Травяністая шматгадовая расліна сямейства складанакветных з вялікім прадаўгаватым лісцем і жоўтымі кветкамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне.

|| прым. дзівасі́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзівасі́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. дзівасі́л
Р. дзівасі́лу
Д. дзівасі́лу
В. дзівасі́л
Т. дзівасі́лам
М. дзівасі́ле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзівасі́л, -лу м., бот. девяси́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзівасі́л, ‑у, м.

Высокая шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з вялікімі прадаўгаватымі лістамі і дробнымі жоўтымі кветкамі; карэнне скарыстоўваецца ў медыцыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзівасіл 4/200

- » - высокі 4/200 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗІВАСІ́Л (Inula),

род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Афрыцы. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: Дз. брытанскі (I. britannica), вербалісты (I. salicina), цвёрдаваласісты (I. hirta). Растуць па берагах рэк і вадаёмаў, у хмызняках, на лугах, палянах і высечках. Як лек. і дэкар. расліну вырошчваюць Дз. высокі, або дзікі сланечнік (I. helenium), які трапляецца, і здзічэлы. З інтрадукаваных найб. вядомыя: Дз. германскі (I. germanica), мечалісты (I. ensifolia), цудоўны (I. magnifica) і шурпаты (I. aspera).

Шмат-, радзей двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з галінастым. у верхняй ч. раўнамерна аблісцелым голым або апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, цэльнакрайняе ці зубчастае. Кветкі жоўтыя, сабраныя ў адзіночныя або шматлікія, у шчыткападобных суквеццях кошыкі. Плод — сямянка. Лек., кармавыя, меданосныя, дэкар. і фарбавальныя расліны.

Г.​У.​Вынаеў.

Дзівасіл брытанскі.

т. 6, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дзівасі́лдзівасіл’. Параўн. рус. девяси́л, укр. девʼяси́л, чэш. devětsil, devesel, divisel, балг. девеси́л, серб.-харв. девѐсиљ і г. д. Прасл. *devęsilъ. Складанае слова: *devę (архаічная форма лічэбніка *devętь) і *sila ’сіла’. Гл. Фасмер, К 491; Бернекер, 1, 189; Трубачоў, Эт. сл., 4, 221. Назва дадзена паводле пэўных уласцівасцей расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

девяси́л бот. дзівасі́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗІ́КІ СЛАНЕ́ЧНІК,

гл. ў арт. Дзівасіл.

т. 6, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Жывасі́л ’расліна Inula helenum L.’ (Шат.). Відаць, народна-этымалагічная перапрацоўка дзівасіл (рус. девясил) ’Inula L.’, выкліканая асэнсаваннем жывы як цудадзейны (параўн. жывая вада).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)