Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падле́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (пераважна ад 12 да 16 гадоў).
|| прым.падле́ткавы, -ая, -ае.
П. ўзрост.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
podlotek
м.падлетак (дзяўчынка)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
недаро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Чалавек, які не дасягнуў паўналецця; падлетак.
2. Чалавек, жывёла або расліна нізкага росту.
Дзяўчынка-н. Бярозкі-недаросткі.
3.перан. Той, хто не дасягнуў грамадскай, інтэлектуальнай сталасці.
Палітычныя недаросткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
nastolatka
ж.дзяўчынка-падлетак, недалетка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (ТСБМ, Касп.), падле́так (ТС), пудлы́ток (Клім.) ’тс’. Рус.подле́ток, укр.підлі́ток ’тс’. Да ле́та (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́длетак ’маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда’, ’блазан, недарослы, дзіця’ (ТСБМ, Некр., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), по́дляцень, подлётыш ’птушаня’ (Мат. Гом.), падляту́ха ’дзяўчынка-падлетак’ (Сл. рэг. лекс.). Ад падлятаць < лятаць. Першапачаткова ’птушаня, якое вучыцца лятаць’, потым — ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’. Параўн. рус.падлётух ’тс’, польск.podlotek ’тс’. Семантыка, несумненна, у выніку узаемадзеяння блізкіх па форме падлётак ’птушаня, якое крыху лятае’ (гл.) і падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (гл.), ад ле́та ’год’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падле́так, ‑тка, м.
Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў). Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з ўсяе вёскі.Васілевіч.Сёння вярнуўся з лесу малодшы Міхасёў брат Мікола, падлетак гадоў дванаццаці.Машара.Партызанскі разведчык, хоць ён і падлетак, павінен быць гатовы да ўсяго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяўчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Дзіця або падлетак жаночага полу. Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову.Якімовіч.[Ліда] пачала афармляцца ў дарослую, спрытную дзяўчынку, з якой прыемна пагутарыць.Брыль.
2.Памянш.-ласк.да дзяўчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Báckfischm -(e)s, -e
1) сма́жаная ры́ба
2) уст. (дзяўчы́нка-)падле́так
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)