дзярэ́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзярэ́га дзярэ́гі
Р. дзярэ́гі дзярэ́г
Д. дзярэ́зе дзярэ́гам
В. дзярэ́гу дзярэ́гі
Т. дзярэ́гай
дзярэ́гаю
дзярэ́гамі
М. дзярэ́зе дзярэ́гах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзярэ́га ж., бот., обл. зубча́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЗЯРЭ́ГА (Odontites),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў Еўропе, пазатрапічнай Азіі. Паўн. Афрыцы. На Беларусі 2 віш: усюды — Дз. звычайная, або позняя (O. vulgaris), рэдка — веснавая (O. verna). Растуць на лугах, папарах, як пустазелле, каля дарог.

Аднагадовыя паўпаразітныя травяністыя расліны з прамастойнымі простымі або разгалінаванымі сцёбламі, са слаба развітымі каранямі і гаўсторыямі на іх. Лісце супраціўнае, ланцэтнас або ланцэтна-яйцаладобнае, суцэльнае, па краі каротказубчастае, рэдка (верхняе) суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, двухполыя, двухгубыя, ружовыя або чырванаватыя, размешчаны ў пазухах прыкветных лістоў і сабраны ў верхавінкавыя гронка- або коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. Лек. і меданосныя расліны.

Г.У.Вынаеў.

Дзярэга звычайная.

т. 6, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)