Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
дзядзі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
1. Цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі (гіст.).
2. Прасторны двор, агароджаны пляц (звычайна перад маёнткам, царквой; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзядзі́нец, -нца м.
1. па́перть ж.;
2.обл. большо́й двор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дзядзі́нец, ‑нца, м.
1. Агароджаны пляц, двор пры якой‑н. вялікай пабудове (гаспадарчай, жылой і пад.). Месцам для сходу быў выбраны дзядзінец былой старыцкай царквы.Хадкевіч.За горкай панская пасада, Як у вяночку, каля саду У глыбі прасторнага дзядзінца Стаяла збоку ад гасцінца.Колас.
2. Тое, што і дзяцінец 1. Галоўнай часткай [старажытнага горада] быў ўмацаваны цэнтр, так званы дзядзінец. Звычайна ён размяшчаўся на ўзвышаным месцы.Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯДЗІ́НЕЦ,
1) цэнтральная частка сядзібы, двор.
2) Цэнтр. частка стараж. горада, умацаваная драўляным тынам, равамі і валамі (пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі), у якой размяшчаліся адм. і культавыя пабудовы, жылі князь з дружынай, чэлядзь, гандляры, рамеснікі, духавенства. Пл. 1—7 га (полацкага каля 7 га, мінскага 3 га, віцебскага 2,5 га, друцкага каля 1 га). У стараж. летапісах слова «Дз.» ужывалася да 14 ст.