дзя́дзя, -і, мн. -і, -яў, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзя́дзя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзя́дзя дзя́дзі
Р. дзя́дзі дзя́дзяў
Д. дзя́дзю дзя́дзям
В. дзя́дзю дзя́дзяў
Т. дзя́дзем дзя́дзямі
М. дзя́дзю дзя́дзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзя́дзя м., дет. дя́дя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́дзя, ‑і, м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей). Параўняліся і, чую, дзяўчынка кажа: «Мамка, глянь, які смешны ў дзядзі капялюш». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяспло́тны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы). Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта ўрэшце не бясплотны дух, не казачны прывід. Пад гэтым імем жыве і.. дзейнічае звычайны чалавек. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дя́дя дзя́дзька, -кі м., мн. дзядзькі́, -ко́ў; детск. дзя́дзя, -дзі м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шахматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у шахматы. Дзядзя Ваня.. любіў «зрэзацца» з заўзятымі класнымі шахматыстамі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бо́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Гнойная або запалёная ранка; язва, струп. [Васілька:] — Вы, дзядзя, ёдам памажаце больку, тады яна і загоіцца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адказырну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Прыкласці руку да казырка, аддаючы чэсць. [Дзяўчынка:] — Дзякуй, дзядзя міліцыянер... — Той пачуў, бо павярнуўся, адказырнуў, памахаў рукамі і пайшоў сабе далей. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУСУЁК ((Busujok) Аўрэліу Аляксандравіч) (н. 26.10.1928, с. Кадранка Страшанскага р-на, Малдова),

малдаўскі пісьменнік. Аўтар паэт. зб-каў «Камень спатыкнення» (1958), «Рэдкая кветка» (1961), «Туга», «Каханне» (абодва 1963), «У белым і чорным» (1977) і інш. У рамане «Адзін перад тварам кахання» (1966) — маральна-этычныя праблемы, сцвярджэнне сапраўдных духоўных каштоўнасцей, у рамане «Мой парыжскі дзядзя» (1973) — праблемы выхавання, пошуку месца ў жыцці. Драматург, перакладчык. Пераклаў на малд. мову асобныя творы Я.Купалы.

т. 3, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)