дзяво́чы, -ая, -ае.

Які належыць дзяўчыне або ўласцівы дзяўчыне.

Дзявочая сукенка.

Дзявочая прыгажосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяво́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзяво́чы дзяво́чая дзяво́чае дзяво́чыя
Р. дзяво́чага дзяво́чай
дзяво́чае
дзяво́чага дзяво́чых
Д. дзяво́чаму дзяво́чай дзяво́чаму дзяво́чым
В. дзяво́чы (неадуш.)
дзяво́чага (адуш.)
дзяво́чую дзяво́чае дзяво́чыя (неадуш.)
дзяво́чых (адуш.)
Т. дзяво́чым дзяво́чай
дзяво́чаю
дзяво́чым дзяво́чымі
М. дзяво́чым дзяво́чай дзяво́чым дзяво́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяво́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзяво́чы дзяво́чая дзяво́чае дзяво́чыя
Р. дзяво́чага дзяво́чай
дзяво́чае
дзяво́чага дзяво́чых
Д. дзяво́чаму дзяво́чай дзяво́чаму дзяво́чым
В. дзяво́чы (неадуш.)
дзяво́чага (адуш.)
дзяво́чую дзяво́чае дзяво́чыя (неадуш.)
дзяво́чых (адуш.)
Т. дзяво́чым дзяво́чай
дзяво́чаю
дзяво́чым дзяво́чымі
М. дзяво́чым дзяво́чай дзяво́чым дзяво́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзяво́чы де́вичий, деви́ческий;

~чае про́звішча — де́вичья фами́лия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяво́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дзяўчыны; які належыць дзяўчыне, дзяўчатам, уласцівы ім. Дзявочыя гады. Дзявочая сукенка. Дзявочы голас. Дзявочы інтэрнат. Дзявочая прыгажосць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяво́цкі, дзяво́чы Jngfrau-, jngfräulich, Mädchen-, mädchenhaft;

дзяво́чае про́звішча Mädchenname m -ns, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

па-дзяво́чы

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
па-дзяво́чы - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Дзявочы вінаград 4/214—215, 415; 7/591

- » - пяцілісточкавы 4/214 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯВО́ЧЫ ВІНАГРА́Д

(Parthenocissus),

род кветкавых раслін сям. вінаградавых. 15 відаў. Пашыраны ва ўмераных паясах Паўн. Амерыкі, ва Усх. Азіі і на Гімалаях. На Беларусі інтрадукаваны 3 віды: Дз.в. пяцілісточкавы (P. quinquefolia), прымацаваны (P. inserta), трохвостраны (P. tricuspidata).

Дрэвавыя лістападныя, рэдка шматгадовазялёныя ліяны з лазячымі сцябламі. Лісце зубчастае, цёмна-зялёнае, на доўгіх чаранках, увосень набывае пурпуровы колер. Кветкі дробныя, зеленаватыя, двухполыя або толькі мужчынскія, з недаразвітай завяззю, сабраныя ў паўпарасонікі ці шчыткі. Плод — дробная шарападобная цёмна-шызая ягада. Дэкар. расліны. Размнажаюцца атожылкамі, чаранкамі, насеннем.

Г.У.Вынаеў.

Дзявочы вінаград восенню.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзяво́цкі, -ая, -ае.

Тое, што і дзявочы.

Д. гонар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)