дзябёлы, -ая, -ае (разм.).

1. Дужага целаскладу; поўны.

Д. мужчына.

2. Тоўсты, грубы, шчыльны (пра тканіну).

Дзябёлае сукно.

|| наз. дзябёласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзябё́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзябё́лы дзябё́лая дзябё́лае дзябё́лыя
Р. дзябё́лага дзябё́лай
дзябё́лае
дзябё́лага дзябё́лых
Д. дзябё́ламу дзябё́лай дзябё́ламу дзябё́лым
В. дзябё́лы (неадуш.)
дзябё́лага (адуш.)
дзябё́лую дзябё́лае дзябё́лыя (неадуш.)
дзябё́лых (адуш.)
Т. дзябё́лым дзябё́лай
дзябё́лаю
дзябё́лым дзябё́лымі
М. дзябё́лым дзябё́лай дзябё́лым дзябё́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзябёлы разг.

1. по́лный, пло́тный, дебе́лый;

2. пло́тный, то́лстый;

~лая до́шка — то́лстая доска́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзябёлы, ‑ая, ‑ае.

1. Дужага целаскладу; поўны. Ростам Петрык не вызначаўся, але затое быў ён хлопчык дзябёлы, круглы з твару. Якімовіч. [Міхась] глядзеў на шырокія плечы, на дзябёлую, налітую сілай постаць майстра. Сіўцоў. Параска Клімаўна і да таго ніколі дзябёлаю не была, то тут, то там у яе калола. Кандрусевіч.

2. Тоўсты, грубы, трывалы. Вароты ў хляве былі дзябёлыя і крэпкія, замкнёныя моцным унутраным замком. Колас. Адны [лыжкі] былі дзябёлыя, важкія, арэхавыя ці грушавыя, другія — лёгкія, асінавыя, пафарбаваных. Якімовіч. // Тоўсты, шчыльны (пра тканіну). Дзябёлае сукно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзябёлы

1. (моцны) stark, kräftig, krftvoll, rüstig (пра чалавека);

2. (пра тканіну) hltbar, rißfest, fest

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзябёлыдзябёлы’ (БРС, Касп., Шат.). Параўн. рус. дебе́лый, дебёлый, укр. дебе́лий, балг. дебе́л, серб.-харв. дѐбео. Прасл. *debelъ вядома толькі ў паўд. і ўсх. слав. мовах. Утварэнне ад асновы *deb‑, *dob‑ (параўн. *dobrъ). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 4, 201–203; Бернекер, 1, 182; Фасмер, 1, 490; Траўтман, 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мажны́, -а́я, -о́е.

Дзябёлы, поўны, моцнага целаскладу.

М. мужчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дебе́лый дзябёлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

otyły

поўны; тоўсты, дзябёлы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

buxom

[ˈbʌksəm]

adj.

здаро́вы, дзябёлы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)