Дзесяці́ны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дзесяці́ны
Р. Дзесяці́н
Дзесяці́наў
Д. Дзесяці́нам
В. Дзесяці́ны
Т. Дзесяці́намі
М. Дзесяці́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дзесяціны (пас.) 4/197

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дзесяці́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзесяці́на дзесяці́ны
Р. дзесяці́ны дзесяці́н
Д. дзесяці́не дзесяці́нам
В. дзесяці́ну дзесяці́ны
Т. дзесяці́най
дзесяці́наю
дзесяці́намі
М. дзесяці́не дзесяці́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўдзесяці́ны, ж.

Уст. Былая мера зямлі, роўная палавіне дзесяціны. Усёй зямлі ў .. [Дразда] было толькі паўдзесяціны. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаве́цтва, ‑а, н.

Рамяство, занятак шаўца. Бацька — бадыль дымаўскі. Зямлі сваёй нават і дзесяціны поўнай не было. Шавецтвам займаўся. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераці́ны ’памінкі’ (ветк., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, звязана з укр. ператні ’перапынак’ ці змененае з мэтай табуізацыі дзесяціны ’памінкі на дзевяты дзень пасля смерці’ (< прасл. devątina).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІ́ЦЕБСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,

адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1772—77. Уваходзіла ў Пскоўскую губ. Цэнтр — г. Віцебск. Агульная пл. 851 284 дзесяціны. Паводле ўказа ад 22.7.1776 падзялялася на Веліжскі, Гарадоцкі і Віцебскі пав. Уключала 7 мястэчак, 166 сёл, 2910 вёсак; каля 175 тыс. чал. падатковага насельніцтва. З дзярж. уладанняў былі Віцебская эканомія і 17 старостваў. Узначальвалася ваяводам. Скасавана паводле «Устанаўленняў для кіравання губерняў Расійскай імперыі» (1775).

т. 4, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разру́б, ‑а, м.

Тое, што і водруб. [Бандарэнка:] — Бацька мой, калі на разрубы зямлю бралі, захацеў .. большы хутар. Далі яму аж дзве дзесяціны надбаўкі, за тое, што ён палез у балота. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікуды́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Нікуды не варты; дрэнны. Нікудышны гаспадар. □ Надвор’е сапраўды было нікудышнае. Сіняўскі. Старая Дар’я пакінула маладому Ігнату ў спадчыну дзве дзесяціны нікудышнай зямлі ды хацінку ў два акенцы. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чацвярта́к, ‑вертака, м.

1. Уст. Сярэбраная манета вартасцю ў чвэрць рубля; дваццаць пяць капеек.

2. Надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны. Ды і што было рабіць дома на жвірыстым чацвертаку? Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)