дзеравя́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дзеравя́шка дзеравя́шкі
Р. дзеравя́шкі дзеравя́шак
Д. дзеравя́шцы дзеравя́шкам
В. дзеравя́шку дзеравя́шкі
Т. дзеравя́шкай
дзеравя́шкаю
дзеравя́шкамі
М. дзеравя́шцы дзеравя́шках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзеравя́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

1. Кавалак дрэва, драўляны брусок.

2. Штучная драўляная нага.

З вайны ў яго замест нагі д.

3. звычайна мн. Абутак на драўлянай падэшве.

Скінуў дзеравяшкі пад лаўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзеравя́шка ж., разг.

1. (кусок дерева) деревя́шка;

2. (искусственная деревянная нога) деревя́шка;

3. о́бувь с деревя́нной подо́швой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзеравя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Разм.

1. Невялікі кавалак дрэва; драўляная частка чаго‑н. Глуха ляпаюць адна аб адну дзеравяшкі прыкладаў. Паўлаў.

2. Штучная драўляная нага. Вунь ідзе дзядзька Пракоп на дзеравяшцы... Па ўезджанай коўзкай саннай дарозе ён неяк смешна ступае. Сабаленка. У вялікім утульным крэслі драмаў вартаўнік — яшчэ не стары чалавек з дзеравяшкаю, прывязанаю да калена. Грахоўскі.

3. мн. (дзеравя́шкі, ‑шак). Абутак на драўлянай падэшве. Алёша стаў на лавачку, разуўшыся: кінуў дзеравяшкі пад прызбу. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

деревя́шка

1. дзеравя́ка, -кі ж., дзеравя́шка, -кі ж., дзеравя́чына, -ны ж.;

2. (деревянная нога) разг. кавяла́, -лы́ ж., дзеравя́шка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)