дзе́йсны, -ая, -ае.

Здольны ўздзейнічаць, эфектыўны.

Д. сродак.

Дзейсныя меры.

|| наз. дзе́йснасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́йсны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзе́йсны дзе́йсная дзе́йснае дзе́йсныя
Р. дзе́йснага дзе́йснай
дзе́йснае
дзе́йснага дзе́йсных
Д. дзе́йснаму дзе́йснай дзе́йснаму дзе́йсным
В. дзе́йсны (неадуш.)
дзе́йснага (адуш.)
дзе́йсную дзе́йснае дзе́йсныя (неадуш.)
дзе́йсных (адуш.)
Т. дзе́йсным дзе́йснай
дзе́йснаю
дзе́йсным дзе́йснымі
М. дзе́йсным дзе́йснай дзе́йсным дзе́йсных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзе́йсны де́йственный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́йсны, ‑ая, ‑ае.

Здольны актыўна ўздзейнічаць на што‑н., эфектыўны. Дзейсныя меры. Дзейсная агітацыя. Дзейсныя сродкі барацьбы. □ — Мне думаецца, работа — самыя найлепшыя, самыя дзейсныя лекі ад усякай раны. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́йсны wrksam, wrkungsvoll, schlgkräftig; zgkräftig (які мае поспех)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзейсны, эфектыўны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ДЗЕ́ЙСНЫ ТА́НЕЦ,

танец, які ўвасабляе развіццё дзеяння балетнага спектакля; гал. выразны сродак сюжэтнага балета. У 18—19 ст. наз. па д’аксьён. Як аснову балетнага спектакля яго распрацоўвалі Ж.Ж.Навер, Ш.Дзідло, Г.Анджаліні. У канцы 19 — пач. 20 ст. паняцце Дз.т. стала больш шырокім і пачало ахопліваць усе разнавіднасці танца, які развівае дзеянне, у адрозненне ад дывертысментнага танца (гл. Дывертысмент), які выяўляе не дзеянне, а стан, і пантамімы, што раскрывае дзеянне, але не танц. сродкамі. Узоры Дз.т. стварылі балетмайстры І.Бельскі, В.Вайнонен, А.Вінаградаў, В.Гардзееў, Ю.Грыгаровіч, Р.Захараў, Л.Лаўроўскі, В.Чабукіяні і інш., на Беларусі — А.Дадышкіліяні, В.Елізар’еў.

т. 6, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

де́йственный дзе́йсны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аператы́ўны, -ая, -ае.

Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны.

Аператыўнае кіраўніцтва.

|| наз. аператы́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыка́льны, -ая, -ае.

Які прытрымліваецца крайніх поглядаў; найбольш дзейсны, рашучы.

Радыкальная партыя.

Радыкальныя меры.

|| наз. радыка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)