дзе́даў

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзе́даў дзе́дава дзе́дава дзе́давы
Р. дзе́давага дзе́давай
дзе́давае
дзе́давага дзе́давых
Д. дзе́даваму дзе́давай дзе́даваму дзе́давым
В. дзе́даў (неадуш.)
дзе́давага (адуш.)
дзе́даву дзе́дава дзе́давы (неадуш.)
дзе́давых (адуш.)
Т. дзе́давым дзе́давай
дзе́даваю
дзе́давым дзе́давымі
М. дзе́давым дзе́давай дзе́давым дзе́давых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзе́даў

1. (принадлежащий старику) старика́, де́да, де́душки, де́дов, де́душкин;

~дава лю́лька — де́дова (де́душкина) тру́бка; тру́бка де́да (де́душки);

2. (принадлежащий отцу матери или отца) де́душкин, де́дов, де́душки, де́да;

дз. уну́чак — де́душкин (де́дов) вну́чек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзе́даў, ‑ава.

Які належыць дзеду ​1 (у 1, 2 знач.). Дзедава хата стаіць усімі вокнамі на возера, да сонца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзе́даў dem Gróßvater gehörend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзедаў А. 7/49

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзедаў Р. М. 8/188

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

де́душкин дзе́даў, дзяду́леў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРЫШАНО́ВІЧ (Валерый Мікалаевіч) (псеўд. Дзедаў Валерый, Баркоўскі-Дзедаў Валерый; н. 3.3.1947, г.п. Халопенічы Крупскага р-на Мінскай вобл.),

паэт, публіцыст. Піша на рус. і бел. мовах. Скончыў Маскоўскі ун-т (1973). З 1969 на камсамольскай, з 1983 на парт. рабоце. У 1987—93 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Друкуецца з 1968. Аўтар зб. вершаў «Стронцый у кроплі расы» (1990), паэм «Вока бездані» (1989), «Беларусь, Хрыстос і маланка» (1993), «Святое прычасце» (1994), кінасцэнарыя (з М.​Кацюшэнкам) «Хроніка знаходжання на Зямлі» пра лётчыка-касманаўта У.​Кавалёнка (паст. 1980). У творах Грышановіча — роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, сутнасцю чалавечага жыцця, боль за бездухоўнасць грамадства.

Тв.:

«Пагоня» вяртаецца на Беларусь. Мн., 1992.

т. 5, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дзядо́ўскі

1. (дзедаў) gróßväterlich, Gróßvater-;

2. (старадаўні) áltväterlich; längst überhólt (састарэлы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ВІ́ЦЕБСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.

Існаваў у 1671—1766 пры Віцебскім езуіцкім калегіуме. У канцы 17 ст. былі пастаўлены лац. («Два браты, святыя Канцый і Канцыян») і польская («Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда») драмы. У 18 ст. ставіліся панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737; прысвечана гербу віцебскіх магнатаў і 50-годдзю існавання калегіума), польск. трагедыі «Артахар» Я.​Кушаля (1765) і «Сеннахерыб» (1766). Школьныя драмы пісалі выкладчыкі рыторыкі і паэтыкі калегіума С.​Макоўскі, Ян Заранак і інш.

т. 4, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)