дзевятна́ццаты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзевятна́ццаты дзевятна́ццатая дзевятна́ццатае дзевятна́ццатыя
Р. дзевятна́ццатага дзевятна́ццатай
дзевятна́ццатае
дзевятна́ццатага дзевятна́ццатых
Д. дзевятна́ццатаму дзевятна́ццатай дзевятна́ццатаму дзевятна́ццатым
В. дзевятна́ццатага (адуш.)
дзевятна́ццаты (неадуш.)
дзевятна́ццатую дзевятна́ццатае дзевятна́ццатых (адуш.)
дзевятна́ццатыя (неадуш.)
Т. дзевятна́ццатым дзевятна́ццатай
дзевятна́ццатаю
дзевятна́ццатым дзевятна́ццатымі
М. дзевятна́ццатым дзевятна́ццатай дзевятна́ццатым дзевятна́ццатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дзевятна́ццаты девятна́дцатый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзевятна́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дзевятнаццаць. Дзевятнаццатага верасня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзевятна́ццаты ліч. der néunzehnte;

дзевятна́ццатага лю́тага am néunzehnten Fébruar;

дзевятна́ццатая старо́нка Séite néunzehn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дзевятна́ццаць, -і, ліч. кольк.

Лік і колькасць 19.

|| парадк. дзевятна́ццаты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дзевятнаццаты з’езд ЛКСМБ 6/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзевятнаццаты з’езд КП(б)Б 4/187; 5/327; 12/209

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дзевятнаццаты з’езд КПСС 1/413; 2/116; 4/187—188; 5/327, 349, 352; 8/57; 9/320; 12/183

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕВЯТНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.

Адбыўся 15—18.2.1949 у Мінску. Прысутнічала 787 дэлегатаў з рашаючым і 129 з дарадчым голасам ад 110 206 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б (М.​І.​Гусараў), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (В.​Я.​Сядых); выбары кіруючых органаў КП(б)Б. З’езд ухваліў паліт. лінію і практычную дзейнасць ЦК, падвёў вынікі арганізатарскай работы партыі ў Вял. Айч. вайну, прааналізаваў ход аднаўлення і развіцця нар. гаспадаркі рэспублікі. Шмат увагі аддавалася ідэалаг. рабоце, барацьбе з праявамі бурж. ідэалогіі, у т. л. з нізкапаклонствам перад заграніцай. З’езд падкрэсліў, што найвялікшая задача КП(б)Б і ўсіх працоўных рэспублікі — датэрміновае выкананне 4-й пяцігодкі; намеціў мерапрыемствы па паляпшэнні парт. кіраўніцтва аднаўленнем і развіццём нар. гаспадаркі. Выбраў ЦК КП(б)Б з 83 чл. і 48 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 29 чл.

Літ.:

Гусараў М.І. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі на XIX з’ездзе КП(б)Б. Мн., 1949;

Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 4. 1945—1955. Мн., 1986.

А.​Л.​Яфімчык.

т. 6, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

девятна́дцатый дзевятна́ццаты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)