дзве́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзве́рны дзве́рная дзве́рнае дзве́рныя
Р. дзве́рнага дзве́рнай
дзве́рнае
дзве́рнага дзве́рных
Д. дзве́рнаму дзве́рнай дзве́рнаму дзве́рным
В. дзве́рны (неадуш.)
дзве́рнага (адуш.)
дзве́рную дзве́рнае дзве́рныя (неадуш.)
дзве́рных (адуш.)
Т. дзве́рным дзве́рнай
дзве́рнаю
дзве́рным дзве́рнымі
М. дзве́рным дзве́рнай дзве́рным дзве́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КАБРЫЯЛЕ́Т (франц. cabriolet),

кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным мяккім тэнтам. Верхняя частка кузава жорсткая, з вокнамі, якія можна апускаць. Мае 2 разнавіднасці: К.-купэ з 2 бакавымі дзвярамі і 4-дзверны К.-седан. Найб. пашыраны ў месцах з гарачым кліматам.

т. 7, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВО́ЛГА»,

легкавы аўтамабіль сярэдняга класа. Выпускаецца вытв. аб’яднаннем «ГАЗ» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) з 1956. Базавая мадэль — 4-дзверны седан ГАЗ-31029 з 4-цыліндравым рухавіком (рабочы аб’ём 2,4 л, магутнасць 74 кВт; скорасць да 145 км/гадз). Асвоена поўнапрыводная мадэль ГАЗ-3105 з рухавіком магутнасцю да 125 кВт.

Да арт. «Волга»: ГАЗ-3102 (уверсе), ГАЗ-3105.

т. 4, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«РОЛС-РОЙС»

(Rolls-Royce),

сям’я легкавых аўтамабіляў вышэйшага класа англ. фірмы «Ролс-Ройс мотарс» (RollsRoyce Motors). Аўтамабілі ручной зборкі выпускаюцца з 1904. Вызначаюцца высокай якасцю, маюць аўтам. каробку перадач, кузаў —4-дзверны седан, бензінавы рухавік з рабочым аб’ёмам 6,75 л і магутнасцю да 155 кВт; найб. скорасць да 215 км/гадз.

Да арт. «Ролс-Ройс»: легкавы аўтамабіль «Ролс-Ройс-Сілвер Спур».

т. 13, с. 404

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)