джэ́рсі, нескл., н.

Шчыльная трыкатажная тканіна з шарсцяных, баваўняных, шаўковых ці сінтэтычных ніцей, а таксама адзенне з такога матэрыялу.

Баваўнянае, шарсцяное, шаўковае д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

джэ́рсі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз.
Н. джэ́рсі
Р. джэ́рсі
Д. джэ́рсі
В. джэ́рсі
Т. джэ́рсі
М. джэ́рсі

Іншыя варыянты: джэрсі́.

Крыніцы: tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джэрсі́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз.
Н. джэрсі́
Р. джэрсі́
Д. джэрсі́
В. джэрсі́
Т. джэрсі́
М. джэрсі́

Іншыя варыянты: джэ́рсі.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

джэрсі́ нескл., ср., в разн. знач. джерси́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

джэ́рсі, нескл., н.

Шарсцяная або шаўковая вязаная тканіна, а таксама адзенне з такой тканіны.

[Англ. jersey.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЖЭ́РСІ́ (англ. jersey ад назвы в-ва Джэрсі),

асновавязаная тканіна (трыкатаж) з шарсцяных, баваўняных, шаўковых ці сінт. нітак; а таксама адзенне з такой тканіны.

т. 6, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

джэрсі́ н. Jersey [´dʒø:rzi] m -s, -s; n -s, -s (спарт.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

джэ́рсі́

(англ. jersey, ад Jersey = назва вострава ў праліве Ла-Манш)

шарсцяная або шаўковая трыкатажная тканіна, а таксама адзенне з такой тканіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Нью-Джэрсі (штат, ЗША) 7/544

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖЭ́РСІІ́ЦІ (Jersey City),

горад на ПнУ ЗША, зах. прыгарад Нью-Йорка, на правым беразе р. Гудзон, у штаце Нью-Джэрсі. Засн. ў 1630. Каля 230 тыс. ж., з прыгарадамі каля 600 тыс. ж. (1995). Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт (частка Нью-Йоркскага партовага комплексу). Прам-сць: нафтаперапр., хім. (выраб мыйных і парфумерна-касметычных сродкаў), эл.-тэхн. і радыёэлектронная, харчасмакавая (у т.л. перапрацоўка кавы), фармацэўтычная, швейная, тэкстыльная. Суднабудаванне. Вытв-сць прамысл. абсталявання. Музеі.

т. 6, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)