джэнтльме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Адукаваны і выхаваны мужчына, які адрозніваецца прыстойнасцю і ветлівасцю ў адносінах з іншымі, высакароднасцю маралі, далікатнасцю, элегантнасцю.
|| прым. джэнтльме́нскі, -ая, -ае.
○
Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна ў вуснай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
джэнтльме́н
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
джэнтльме́н |
джэнтльме́ны |
| Р. |
джэнтльме́на |
джэнтльме́наў |
| Д. |
джэнтльме́ну |
джэнтльме́нам |
| В. |
джэнтльме́на |
джэнтльме́наў |
| Т. |
джэнтльме́нам |
джэнтльме́намі |
| М. |
джэнтльме́не |
джэнтльме́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
джэнтльме́н м. джентльме́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
джэнтльме́н, ‑а, м.
1. У Англіі — чалавек, які строга прытрымліваецца правіл і норм паводзін буржуазная-арыстакратычнага асяроддзя.
2. Пра карэктнага, добра выхаванага, элегантнага чалавека.
[Англ. gentleman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖЭНТЛЬМЕ́Н (англ. gentleman літар. высакародны чалавек),
1) чалавек высакароднага паходжання, дваранін (устарэлае).
2) У Вялікабрытаніі і інш. англамоўных краінах — чалавек, які строга прытрымліваецца свецкіх правіл паводзін, а таксама пачцівы зварот да мужчын.
3) Чалавек, які вызначаецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.
т. 6, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
джэнтльме́н м. Gentleman [´dʒɛntlmən] m -s, pl Gentlemen [´dʒɛntlmən]; Kavalíer [-vɑ-] m -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
джэнтльме́н
(англ. gentleman = літар. высакародны чалавек)
1) чалавек, які строга прытрымліваецца свецкіх правіл паводзін (у Вялікабрытаніі і іншых англамоўных краінах);
2) чалавек, які вызначаецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
джэнтльме́н
(англ. gentleman, ад gentle = высакародны + man = чалавек)
чалавек, які вызначаецца сваёй выхаванасцю ў паводзінах, ветлівасцю ў адносінах з другімі, далікатнасцю і зграбнасцю адзення.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
джентльме́н джэнтльме́н, -на м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Gentleman ['εntlmən] m -s, -men джэнтльме́н
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)