ДЖУНГА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,

горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на 3 і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж. каля 50 км, шыр. да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр. Азіі і Казахстана.

т. 6, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

джунга́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. джунга́рскі джунга́рская джунга́рскае джунга́рскія
Р. джунга́рскага джунга́рскай
джунга́рскае
джунга́рскага джунга́рскіх
Д. джунга́рскаму джунга́рскай джунга́рскаму джунга́рскім
В. джунга́рскі (неадуш.)
джунга́рскага (адуш.)
джунга́рскую джунга́рскае джунга́рскія (неадуш.)
джунга́рскіх (адуш.)
Т. джунга́рскім джунга́рскай
джунга́рскаю
джунга́рскім джунга́рскімі
М. джунга́рскім джунга́рскай джунга́рскім джунга́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГО́РНЫ ПРАХО́Д,

скразное глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце, радзей паміж блізка размешчанымі хрыбтамі. Шырыня звычайна некалькі кіламетраў, часам некалькі соцень метраў. Часта мае важнае трансп. ці стратэгічнае значэнне (напр., Кілікійскія Вароты ў гарах Таўр у Турцыі, Джунгарскія Вароты паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау і Барлык у Казахстане). Гл. таксама Перавал.

т. 5, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)