двуко́лка двухко́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двухко́лка ж. двуко́лка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́ркі ’павозка’ (Жд. 3), ’малыя санкі’ (Шат.). Запазычанне з ням. Karch ’павозка’, с.-в.-ням. karechдвуколка’, таму Pluralia tantum. Магчыма, таксама ўплыў бел. калёсы для назвы павозкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

або́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да абозу. Абозны конь. Абозная двуколка. □ Я ўстаў і пайшоў Між палатак абозных. Танк.

2. Звязаны з прадметамі коннага транспарту і з іх вытворчасцю. Абозныя вырабы. // Звязаны з перавозкай абозамі. Абозны прамысел.

3. у знач. наз. або́зны, ‑ага, м. Той, хто суправаджае абоз (у 1 знач.). // Уст. Той, хто служыць у абозе (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Беда́ ’ручны вазок на двух колах’ (Маслен.), бі͡едка двуколка’ (Бесар.). Укр. біда́, бєдка, бі́дка і да т. п., польск. bida, biga, bieda. Запазычанне з лац. biga, дакладней, з формы мн. bigae ’тс’ (< bi‑iugae), якое, па народнай этымалогіі, было ператворана ў bida, bieda і да т. п. (уплыў славянскага běda ’бяда’). Варш. сл., 1, 147; Брукнер, 25; Рудніцкі, 131. У бел. і ўкр. мовах запазычанне праз польск. пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cart

[kɑ:rt]

1.

n.

1) воз -а m.; калёсы pl. only, драбі́ны pl. only.

2) двуко́лка f.

3) ручны́ вазо́к

2.

v.t., v.i.

вазі́ць, або́ е́хаць (калёсамі)

- put the cart before the horse

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

павозка, воз, падвода, фурманка, калёсы, драбіны, параконка; дрында, калымага (разм.); калясніца (уст.) / для перавозкі людзей: каляска, пралётка, брычка, каламажка, двуколка, карэта, экіпаж, дыліжанс, кабрыялет, фаэтон, ландо, шарабан, рыдван, дрожкі; таратайка (разм.); лінейка (уст.) / для перавозкі грузаў: фургон, арба, мажара, кары, мары; фура (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)