двацца́ты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. двацца́ты двацца́тая двацца́тае двацца́тыя
Р. двацца́тага двацца́тай двацца́тага двацца́тых
Д. двацца́таму двацца́тае двацца́таму двацца́тым
В. двацца́тага (адуш.)
двацца́ты (неадуш.)
двацца́тую двацца́тае двацца́тых (адуш.)
двацца́тыя (неадуш.)
Т. двацца́тым двацца́тай
двацца́таю
двацца́тым двацца́тымі
М. двацца́тым двацца́тай двацца́тым двацца́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

двацца́ты двадца́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

двацца́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дваццаць. Дваццаты дзень. Дваццаты век. У дваццатых чыслах. Дваццатыя гады (ад 20 да 29 года кожнага стагоддзя).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двацца́ты ліч. der (die, das) zwánzigste;

у двацца́тым стаго́ддзі im zwánzigsten Jahrhúndert

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

два́ццаць, -і́, -ццю́, ліч. кольк.

Лік і колькасць 20.

Д. дзеліцца на пяць.

Д. рублёў.

|| парадк. двацца́ты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Дваццаты з’езд ЛКСМБ 6/329

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дваццаты з’езд КП(б)Б 4/166; 5/327; 12/183, 209, 226

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дваццаты з’езд КПСС 4/166—167; 5/327, 349, 350, 352; 10/32, 79; 12/183, 210

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАЦЦА́ТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.

Адбыўся 20—23.9.1952 у Мінску. Прысутнічала 711 дэлегатаў з рашаючым і 145 з дарадчым голасам ад 127 436 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦК КП(б)Б (М.​С.​Патолічаў), Рэвіз. камісіі КП(б)Б (В.​Я.​Сядых); абмеркаванне праектаў ЦК ВКП(б) «Дырэктывы XIX з’езда партыі па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1951—1955 гг.» (М.​В.​Зімянін) і «Тэкст змененага Статута партыі» (Ц.​С.​Гарбуноў); выбары ЦК КП(б)Б, Рэвіз. камісіі КП(б)Б, дэлегатаў на XIX з’езд ВКП(б). З’езд адобрыў дырэктывы XIX з’езда партыі па 5-му пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР і «Тэкст змененага Статута партыі». Выбраў ЦК КП(б)Б у складзе 127 чл. і 65 канд. у чл., Рэвіз. камісію КП(б)Б з 34 чл., 32 дэлегатаў з рашаючым і 6 з дарадчым голасам на XIX з’езд ВКП(б).

Літ.:

Патолічаў М.С. Справаздачны даклад Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі на XX з’ездзе КП(б)Б. Мн., 1952;

Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 4. 1945—1955. Мн., 1986.

т. 6, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАЦЦА́ТЫ З’ЕЗД КПСС.

Адбыўся 14—25.2.1956 у Маскве; 1349 дэлегатаў з рашаючым і 81 з дарадчым голасам прадстаўлялі 6 795 896 чл. і 419 609 канд. у чл. партыі. На з’ездзе прысутнічалі прадстаўнікі камуніст. і рабочых партый 55 краін свету. Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК КПСС, Цэнтр. рэвіз. камісіі, дырэктывы XX з’езда КПСС па 6-м пяцігадовым плане развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1956—60; выбары цэнтр. органаў партыі. На закрытым пасяджэнні з’езд заслухаў даклад М.​С.​Хрушчова «Аб кульце асобы і яго выніках». З’езд падвёў вынікі 5-й пяцігодкі (1951—55), адобрыў паліт. лінію і практычную дзейнасць ЦК КПСС, прааналізаваў міжнар. і ўнутр. становішча СССР, вызначыў задачы па разгортванні камуніст. буд-ва ў краіне і інш. У матэрыялах з’езда развіты найважнейшыя тэарэт. пытанні сучаснасці: пра мірнае суіснаванне дзяржаў з розным сац. ладам, пра магчымасць недапушчэння сусв. вайны, пра формы пераходу розных краін да сацыялізму і інш. З’езд даручыў ЦК КПСС выпрацаваць праект новай Праграмы партыі, унёс змены ў Статут партыі. З’езд разгледзеў пытанне аб пераадоленні культу асобы Сталіна, ліквідацыі яго шкодніцкіх вынікаў ва ўсіх галінах парт., дзярж. і ідэалаг. работы, даручыў ЦК строга прытрымлівацца нормаў парт. жыцця і прынцыпаў калектыўнасці кіраўніцтва. У адпаведнасці з рашэннямі з’езда 30.6.1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў».

Літ.:

XX съезд КПСС: Стеногр. отчет. Т. 1—2. М., 1956.

т. 6, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)