двайко́ва-дзесятко́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
двайко́ва-дзесятко́вы |
двайко́ва-дзесятко́вая |
двайко́ва-дзесятко́вае |
двайко́ва-дзесятко́выя |
| Р. |
двайко́ва-дзесятко́вага |
двайко́ва-дзесятко́вай двайко́ва-дзесятко́вае |
двайко́ва-дзесятко́вага |
двайко́ва-дзесятко́вых |
| Д. |
двайко́ва-дзесятко́ваму |
двайко́ва-дзесятко́вай |
двайко́ва-дзесятко́ваму |
двайко́ва-дзесятко́вым |
| В. |
двайко́ва-дзесятко́вы (неадуш.) двайко́ва-дзесятко́вага (адуш.) |
двайко́ва-дзесятко́вую |
двайко́ва-дзесятко́вае |
двайко́ва-дзесятко́выя (неадуш.) двайко́ва-дзесятко́вых (адуш.) |
| Т. |
двайко́ва-дзесятко́вым |
двайко́ва-дзесятко́вай двайко́ва-дзесятко́ваю |
двайко́ва-дзесятко́вым |
двайко́ва-дзесятко́вымі |
| М. |
двайко́ва-дзесятко́вым |
двайко́ва-дзесятко́вай |
двайко́ва-дзесятко́вым |
двайко́ва-дзесятко́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛІ́ЧБАВАЯ ЭЛЕКТРО́ННАЯ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
электронная вылічальная машына, якая апрацоўвае інфармацыю, выяўленую ў лічбавай (дыскрэтнай) форме. Бываюць універсальныя і спецыялізаваныя; кіравальныя, персанальныя, кантрольныя; высокапрадукцыйныя (вялікія, супер-ЭВМ), сярэднія, малыя, міні- і мікра-ЭВМ (персанальныя ці ў складзе выліч. комплексаў). Структура машыны ў значнай ступені залежыць ад яе прызначэння.
Інфармацыя (лічбы, літары, спец. сімвалы) у Л.э.в.м. выяўляецца ў двайковай сістэме лічэння (прылады ўводу-вываду выкарыстоўваюць двайкова-дзесятковую, двайкова-васьмярковую ці інш. сістэму лічэння; гл. Код). Асн. яе аперацыя — складанне, да якога зводзяцца ўсе інш. арыфм. аперацыі. Рашэнне задач выконваецца па праграме ЭВМ, зададзенай у адпаведнасці з сістэмай каманд працэсара, які непасрэдна апрацоўвае інфармацыю; работа машыны зводзіцца да паслядоўнага выканання каманд такой праграмы, якую атрымліваюць у выніку трансляцыі пэўнай зыходнай праграмы, складзенай на выбранай мове праграмавання. У працэсе развіцця Л.э.в.м. прайшлі некалькі этапаў (пакаленняў), характэрнымі прыкметамі якіх з’яўляюцца архітэктура, структура, элементная і канструктыўная база, матэматычнае забеспячэнне, метады ўзаемадзеяння карыстальніка з машынай і інш. Сфарміраваліся 2 асн. кірункі ў развіцці Л.э.в.м.: стварэнне вял. высокапрадукцыйных машын для рашэння задач, дзе патрабуюцца магутныя выліч. рэсурсы, напр. для апрацоўкі даных геафіз. разведкі карысных выкапняў, мадэліравання аэракасм. сістэм, і максімальна набліжаных да карыстальніка персанальных ЭВМ. Гл. таксама Вылічальная тэхніка, Кіравальная вылічальная машына, Праграмаванне.
М.П.Савік.
т. 9, с. 328
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)