Даўнінг-стрыт

т. 6, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Downing Street [ˈdaʊnɪŋstri:t] n. Да́ўнінг-стрыт (вуліца ў Лондане, дзе знаходзіцца рэзідэнцыя прэм’ер-міністра)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВЕ́СТМІНСТЭР,

Уэстмінстэр (Westminster), адм. акруга і старэйшы гіст. раён Лондана, на левым беразе р. Тэмза. Узнік, верагодна, у 7 ст. Месцазнаходжанне дзярж. і ўрадавых устаноў — каралеўскай рэзідэнцыі (Бакінгемскі палац), парламента (Вестмінстэрскі сабор), рэзідэнцыі прэм’ер-міністра (на Даўнінг-стрыт), мін-ваў (вул. Уайтхал). У Вестмінстэрскім абацтве (гатычная царква, 1245—1745, з капэлай Генрыха VII, 1503—19) пахаваны англ. манархі, дзярж. дзеячы, знакамітыя людзі, у т. л. І.Ньютан, Ч.Дарвін, Ч.Дзікенс.

т. 4, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)