Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
даўне́йшы, ‑ая, ‑ае.
1.Выш. ст.дапрым. даўні.
2. Які меў месца, адбыўся некалі, даўней, задоўга да цяперашняга моманту; мінулы. Усё пажоўкла, усё пачарнела, і нібы ад таго вогнішча, нясе нейкім пахам даўнейшага дыму і чаду.Чарот.Усе даўнейшыя сваркі забыліся.Скрыган.// Які існуе здаўна, з даўняй пары. [Якім] трохі згорбіўся, аброс густой серабрыстай шчацінай, .. але ў вачах захавалася тая ж глыбокая, даўнейшая туга.Нікановіч.
3.узнач.наз.даўне́йшае, ‑ага, н. Час, падзеі, якія папярэднічалі сучаснаму; мінулае. Я часта ўспамінаў цябе, даўнейшае, і як гулялі разам.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даўне́йшы, -ая, -ае.
1.
Выш. ст. да прыметніка даўні.
2. Які адбыўся задоўга да цяперашняга часу; старадаўні.
Даўнейшыя звычаі адышлі ў нябыт.
3.у знач.наз.даўне́йшае, -ага, н. Мінулае, час, які папярэднічаў сучаснаму.
Д. не вернецца ніколі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даўне́йшы alt, úralt, althérgebracht
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лапсарда́к, -а, мн. -і, -аў, м.
Даўнейшы доўгі яўрэйскі сурдут.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клавіко́рды, -аў.
Даўнейшы клавішна-струнны ўдарны музычны інструмент.
|| прым.клавіко́рдны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
давни́шнийразг. да́ўні; (стародавний)даўне́йшы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клавесі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Даўнейшы клавішна-струнны шчыпковы музычны інструмент, папярэднік фартэпіяна.
|| прым.клавесі́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
о́мнібус, -а, мн. -ы, -аў, м.
Даўнейшы шматмесны конны экіпаж на рысорах для перавозкі пасажыраў.
|| прым.о́мнібусны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)