даўгуне́ц, -нцу́, м.

Гатунак ільну з доўгім валакном.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгуне́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. даўгуне́ц
Р. даўгунцу́
Д. даўгунцу́
В. даўгуне́ц
Т. даўгунцо́м
М. даўгунцы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даўгуне́ц, -нцу́ м. (сорт льна) долгуне́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгуне́ц, ‑нца, м.

Сорт ільну з доўгім негалінастым сцяблом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лён-даўгуне́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лён-даўгуне́ц льны-даўгунцы́
ільны́-даўгунцы́
Р. лё́ну-даўгунцу́
ільну́-даўгунцу́
льну-даўгунцу́
льно́ў-даўгунцо́ў
ільно́ў-даўгунцо́ў
Д. лё́ну-даўгунцу́
ільну́-даўгунцу́
льну-даўгунцу́
льнам-даўгунца́м
ільна́м-даўгунца́м
В. лён-даўгуне́ц льны-даўгунцы́
ільны́-даўгунцы́
Т. лё́нам-даўгунцо́м
ільно́м-даўгунцо́м
льном-даўгунцо́м
льна́мі-даўгунца́мі
ільна́мі-даўгунца́мі
М. лё́не-даўгунцы́
ільне́-даўгунцы́
льне-даўгунцы́
льнах-даўгунца́х
ільна́х-даўгунца́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лён-даўгуне́ц, лёну-даўгунцу́, ільну-даўгунцу́ і (пасля галосных) льну-даўгунцу́, м.

Лён з доўгім валакном высокай якасці, сцяблом да 125 см у вышыню, з малым разгалінаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лён-даўгунец 1/238; 6/350; 9/120; 10/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

лён-даўгуне́ц (род. лёну (ільну́, льну)-даўгунцу́) м., с.-х. лён-долгуне́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

долгуне́ц с.-х. даўгуне́ц, -нцу́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЁН (Linum),

род кветкавых раслін сям. лёнавых. Каля 230 відаў. Пашыраны ў субтрапічным і ўмераным паясах Паўн. паўшар’я. На ўсіх кантынентах культывуюць Л. культурны (L. usitatissimum) — стараж. прадзільную і алейную расліну. Вылучаюць 5 груп: Л. буйнанасенны, Л.-даўгунец, Л.-кудраш, Л. прамежкавы, Л. сцелісты. На Беларусі 4 віды. Найб. вядомыя дзікарослыя Л. слабільны (L. catharticum) і жоўты (L. flavum). Трапляюцца на сырых лугах, сярод хмызнякоў. У культуры вырошчваецца пераважна Л.-даўгунец.

Л.-даўгунец — аднагадовая самаапыляльная расліна выш. 70—130 см. Сцябло ў густых пасевах прамое, у разрэджаных — моцна разгаліноўваецца, што зніжае якасць валакна. Лісце вузкае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі правільныя, 5-членныя ў парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. У насенні 35—38% алею, які выкарыстоўваецца ў вытв-сці пакосту, лакаў, фарбаў і інш.; ільняная макуха — корм для жывёл. З валакна вырабляюць бытавую, тэхн. і тарную тканіну, з кастрыцы — паперу, тэрмаізаляцыйныя матэрыялы, буд. пліты.

Літ.:

Льноводство. М., 1967;

Руководство по освоению интенсивной технологии возделывания льна-долгунца. Мн., 1987.

У.​П.​Пярэднеў.

Лён: 1 — даўгунец; 2 — прамежкавы; 3 — кудраш; 4 — верхавінка сцябла.

т. 9, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)