даўгахво́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даўгахво́сты даўгахво́стая даўгахво́стае даўгахво́стыя
Р. даўгахво́стага даўгахво́стай
даўгахво́стае
даўгахво́стага даўгахво́стых
Д. даўгахво́стаму даўгахво́стай даўгахво́стаму даўгахво́стым
В. даўгахво́сты (неадуш.)
даўгахво́стага (адуш.)
даўгахво́стую даўгахво́стае даўгахво́стыя (неадуш.)
даўгахво́стых (адуш.)
Т. даўгахво́стым даўгахво́стай
даўгахво́стаю
даўгахво́стым даўгахво́стымі
М. даўгахво́стым даўгахво́стай даўгахво́стым даўгахво́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даўгахво́сты длиннохво́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З доўгім хвастом. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўгахво́сты lángschwänzig, mit lángem Schwanz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Даўгахвосты паморнік 4/156

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЎГАХВО́СТЫ ПАМО́РНІК,

гл. ў арт. Паморнікі.

т. 6, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

длиннохво́стый даўгахво́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даўгахво́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. даўгахво́ст даўгахво́сты
Р. даўгахво́ста даўгахво́стаў
Д. даўгахво́сту даўгахво́стам
В. даўгахво́ста даўгахво́стаў
Т. даўгахво́стам даўгахво́стамі
М. даўгахво́сце даўгахво́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

А́БІСКУ, Абіска (Abisko),

нацыянальны парк на Пн Швецыі, у Скандынаўскіх гарах. Засн. ў 1909 як ландшафтны запаведнік. Уключае бас. р. Абіску і ч. паўд. ўзбярэжжа воз. Турнетрэск. Пл. 7,5 тыс. га. Хваёвыя і мяшаныя лясы. Разнастайная фауна млекакормячых (буры мядзведзь, воўк, лемінг, лось, паўн. алень, пясец, расамаха) і птушак (бакас, беркут, варакушка, курапатка палярная, паморнік даўгахвосты, пуначка, сава белая, уюрок). На тэр. парку навук.-доследная станцыя Шведскай АН.

т. 1, с. 23

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРО́Л-КА́РЛІК (Hieraaetus pennatus),

птушка сямейства ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі сустракаецца рэдка ў паўд. раёнах, занесены ў Чырв. кнігу.

Невялікі даўгахвосты арол, даўж. 46—60 см, масай 500—900 г. Размах крылаў каля 1,2 м. Апярэнне зверху бурае, знізу белаватае з вузкімі цёмнымі стракацінамі Прылятае ў красавіку. Гнёзды на галінах дубоў і елак на выш. 8—22 м. Нясе 1—3 яйцы. Корміцца дробнымі птушкамі і грызунамі. Здабычу высочвае ў палёце або падпільноўвае ў засадзе.

Арол-карлік.

т. 1, с. 501

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)