даця́гвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. даця́гваюся даця́гваемся
2-я ас. даця́гваешся даця́гваецеся
3-я ас. даця́гваецца даця́гваюцца
Прошлы час
м. даця́гваўся даця́гваліся
ж. даця́гвалася
н. даця́гвалася
Загадны лад
2-я ас. даця́гвайся даця́гвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час даця́гваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

даця́гвацца несов.

1. в разн. знач. дотя́гиваться; см. дацягну́цца 1;

2. разг. (с трудом) дота́скиваться; доплета́ться, добреда́ть;

2. страд. дотя́гиваться; дота́скиваться; см. даця́гваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да дацягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дацягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак., да чаго.

1. Выцягваючыся, дастаць што-н., дакрануцца да чаго-н.

Д. да столі.

2. Узрастаючы, павялічваючыся, дасягнуць якой-н. мяжы.

Чарга дацягнулася да дзвярэй.

3. Марудна праходзячы, дасягнуць якога-н. тэрміну.

Час дацягнуўся да восені.

4. 3 цяжкасцю дайсці да якога-н. месца (разм.).

Стары ледзь дацягнуўся да ложка.

|| незак. даця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дотя́гиваться

1. даця́гвацца, дастава́ць (да чаго-небудзь); см. дотяну́ться;

2. страд. даця́гвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дота́скиваться возвр., страд. даця́гвацца; давалака́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

добреда́ть несов. дахо́дзіць, даця́гвацца, давалака́цца, давала́квацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

довола́киваться возвр., страд. давалака́цца, давала́квацца, даця́гвацца; см. доволочи́ться, довола́кивать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЫПЛАДО́КІ (Diplodocus),

род вымерлых паўзуноў падатр. заўрапод атр. яшчаратазавых дыназаўраў. 3—4 віды. Вядомы з юры Паўн. Амерыкі і Пд Англіі. Упершыню рэшткі Д. выяўлены ў штаце Каларада (1887).

Даўж. да 27 м, маса каля 10 т. Зграбныя жывёлы з невял. галавой, тонкай доўгай шыяй і доўгім прутападобным хвастом. Магутная спінная мускулатура дазваляла адрываць пярэднія ногі ад зямлі і падымацца на задніх, каб дацягвацца да крон дрэў. Маса ног складала амаль палову масы цела. Мускулатура мацавалася пры дапамозе высокіх асцістых адросткаў крыжавых і злучаных з імі спінных і хваставых пазванкоў. На ніжняй паверхні хваставых пазванкоў былі двайныя (парныя) адросткі для засцярогі хваста, калі ён цягнуўся па зямлі (адсюль назва роду, якая азначае «двайны адростак», або «двухадросткавая істота». Насавыя адтуліны і вочы размяшчаліся на вяршыні чэрапа. Зубы нешматлікія, слабыя, былі толькі ў пярэдняй частцы сківіц. Расліннаедныя, карміліся мяккай воднай і наземнай расліннасцю.

П.​Ф.​Каліноўскі.

т. 6, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

dosięgać

dosięga|ć

незак. kogo/czego 1. даставаць; дацягвацца;

dosięgać najwyższej półki — даставаць да верхняй паліцы;

2. даганяць; наганяць;

3. даходзіць да чаго; дасягаць чаго;

nie ~ł wzrokiem — ён не бачыў (не мог разгледзець)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)