Дацыт 4/160; 12/16

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЦЫ́Т

(ад лац. Dacia Дакія),

магматычная горная парода, эфузіўны аналаг гранадыярытаў і кварцавых дыярытаў. Складзена з тонказярністай або шклістай асн. масы і ўкрапванняў плагіяклазу, кварцу, рагавой падманкі і інш. Структура парфіравая або афіравая. Колер светла-шэры, зеленавата-шэры, чырванаваты. Шчыльн. 2650 кг/м3. Д. вядомы ў вулканагенных тоўшчах усіх узростаў, асабліва ў кайназойскіх. Буд. матэрыял.

т. 6, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дацы́т

(ад лац. Dacia = рымская правінцыя на тэрыторыі сучаснай Румыніі)

эфузіўная горная парода, складзеная са шклістай або часткова раскрышталізаванай асноўнай масы і парфіравых украпванняў (плагіяклазу, біятыту, кварцу і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

андэзі́т-дацы́т

(ад андэзіт + дацыт)

вулканічная горная парода, пераходная ад андэзіту да дацыту, эфузіўны аналаг дыярыту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)