да́цка-нарве́жскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́цка-нарве́жскі да́цка-нарве́жская да́цка-нарве́жскае да́цка-нарве́жскія
Р. да́цка-нарве́жскага да́цка-нарве́жскай
да́цка-нарве́жскае
да́цка-нарве́жскага да́цка-нарве́жскіх
Д. да́цка-нарве́жскаму да́цка-нарве́жскай да́цка-нарве́жскаму да́цка-нарве́жскім
В. да́цка-нарве́жскі (неадуш.)
да́цка-нарве́жскага (адуш.)
да́цка-нарве́жскую да́цка-нарве́жскае да́цка-нарве́жскія (неадуш.)
да́цка-нарве́жскіх (адуш.)
Т. да́цка-нарве́жскім да́цка-нарве́жскай
да́цка-нарве́жскаю
да́цка-нарве́жскім да́цка-нарве́жскімі
М. да́цка-нарве́жскім да́цка-нарве́жскай да́цка-нарве́жскім да́цка-нарве́жскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

да́цка-расі́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́цка-расі́йскі да́цка-расі́йская да́цка-расі́йскае да́цка-расі́йскія
Р. да́цка-расі́йскага да́цка-расі́йскай
да́цка-расі́йскае
да́цка-расі́йскага да́цка-расі́йскіх
Д. да́цка-расі́йскаму да́цка-расі́йскай да́цка-расі́йскаму да́цка-расі́йскім
В. да́цка-расі́йскі (неадуш.)
да́цка-расі́йскага (адуш.)
да́цка-расі́йскую да́цка-расі́йскае да́цка-расі́йскія (неадуш.)
да́цка-расі́йскіх (адуш.)
Т. да́цка-расі́йскім да́цка-расі́йскай
да́цка-расі́йскаю
да́цка-расі́йскім да́цка-расі́йскімі
М. да́цка-расі́йскім да́цка-расі́йскай да́цка-расі́йскім да́цка-расі́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

да́цка-ру́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́цка-ру́скі да́цка-ру́ская да́цка-ру́скае да́цка-ру́скія
Р. да́цка-ру́скага да́цка-ру́скай
да́цка-ру́скае
да́цка-ру́скага да́цка-ру́скіх
Д. да́цка-ру́скаму да́цка-ру́скай да́цка-ру́скаму да́цка-ру́скім
В. да́цка-ру́скі (неадуш.)
да́цка-ру́скага (адуш.)
да́цка-ру́скую да́цка-ру́скае да́цка-ру́скія (неадуш.)
да́цка-ру́скіх (адуш.)
Т. да́цка-ру́скім да́цка-ру́скай
да́цка-ру́скаю
да́цка-ру́скім да́цка-ру́скімі
М. да́цка-ру́скім да́цка-ру́скай да́цка-ру́скім да́цка-ру́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

да́цка-шве́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́цка-шве́дскі да́цка-шве́дская да́цка-шве́дскае да́цка-шве́дскія
Р. да́цка-шве́дскага да́цка-шве́дскай
да́цка-шве́дскае
да́цка-шве́дскага да́цка-шве́дскіх
Д. да́цка-шве́дскаму да́цка-шве́дскай да́цка-шве́дскаму да́цка-шве́дскім
В. да́цка-шве́дскі (неадуш.)
да́цка-шве́дскага (адуш.)
да́цка-шве́дскую да́цка-шве́дскае да́цка-шве́дскія (неадуш.)
да́цка-шве́дскіх (адуш.)
Т. да́цка-шве́дскім да́цка-шве́дскай
да́цка-шве́дскаю
да́цка-шве́дскім да́цка-шве́дскімі
М. да́цка-шве́дскім да́цка-шве́дскай да́цка-шве́дскім да́цка-шве́дскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дацка-ісландская унія 4/140

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Аўстра-дацка-пруская вайна, гл. Дацкая вайна 1864

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́ЦКА-ПРУ́СКАЯ ВАЙНА́ 1848—50,

вайна Прусіі супраць Даніі за валоданне герцагствамі Шлезвіг і Гольштэйн, звязанымі з Даніяй асабістай уніяй. У насельніцтве герцагстваў пераважалі немцы, таму пад уплывам рэвалюцыі 1848—49 у Германіі ў герцагствах 21.3.1848 адбылося антыдацкае паўстанне, 23 сак. створаны часовы ўрад, які абвясціў іх незалежнасць і вайну Даніі. Шлезвіг-гальштэйнскія апалчэнцы на чале з ген. А.​Кронам занялі крэпасці Рэндсбург і Фленсбург, аднак 9 крас. разбіты дацкімі войскамі каля Бау і адкінуты за р. Айдэр. 6 крас. на дапамогу паўстанцам прыйшлі прускія і саксонска-гановерскія войскі (каля 35 тыс. чал.) на чале з прускім ген. Ф.​Урангелем, якія 23 крас. перамаглі 30-тысячную дацкую армію ген. Ф.​Бюлава каля г. Шлезвіг і ў пач. мая занялі крэпасць Фрэдэрысія на п-ве Ютландыя. Баі на сушы прыпынены 26 жн., калі Прусія ва ўмовах блакады яе гаваней дацкім ВМФ і дыпламат. націску з боку Вялікабрытаніі, Францыі, Швецыі, Расіі (апошняя ў ліп. дэманстратыўна прыслала эскадру ў дацкія воды) падпісала ў г. Мальмё (Швецыя) перамір’е, паводле якога герцагствы вернуты Даніі, а іх урад распушчаны. 3.4.1849 Прусія аднавіла ваен. дзеянні, у ходзе якіх яе войскі (каля 40 тыс. чал.) зноў занялі герцагствы і ў канцы крас. ўступілі ў Ютландыю. Дыпламат. дэмаршы Вялікабрытаніі і Францыі, паўторны выхад у мора рас. эскадры і паражэнне шлезвіг-гольштэйнскіх паўстанцаў 6 ліп. каля Фрэдэрысіі прымусілі Прусію заключыць 10.7.1849 другое перамір’е. 2.7.1850 у Берліне падпісаны мірны дагавор, паводле якога адноўлены даваен. межы Даніі і былы статус герцагстваў; іх апалчэнне на чале з ген. В.​Вілізенам спрабавала працягваць вайну, аднак 25.7.1850 разбіта датчанамі і расфарміравана.

т. 6, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЬМА́РСКАЯ У́НІЯ,

міждзяржаўнае аб’яднанне Даніі, Нарвегіі (з Ісландыяй) і Швецыі (з Фінляндыяй) пад уладай дацкіх каралёў у 1397—1523. Падрыхтавана дацка-нарвежскай (1380) і дацка-шведскай (1389) асабістымі уніямі. Ініцыіравана каралевай Маргарытай Дацкай, якая дамаглася абвяшчэння ў 1397 у г. Кальмар (Швецыя) каралём трох дзяржаў яе траюраднага пляменніка герцага Эрыка Памеранскага. Праект акта уніі (ніколі не быў зацверджаны, па-рознаму інтэрпрэтуецца ў гістарыяграфіі) прадугледжваў выбары адзінага манарха, правядзенне агульнай знешняй палітыкі, абаронны саюз пры захаванні ўнутр. самастойнасці кожнай з трох дзяржаў. Спроба дацкіх каралёў выкарыстаць унію для ўстанаўлення свайго панавання над Швецыяй прывяла да нар. паўстання і фактычнай ліквідацыі уніі ў 1448. К.у. тройчы аднаўлялася (1457—67, 1497—1501, 1520—21) у ходзе дацка-шведскіх войнаў 15 — пач. 16 ст. Канчаткова ліквідавана ў 1523, калі каралём Швецыі стаў Густаў I Ваза. Нарвегія заставалася пад уладай Даніі да 1814.

т. 7, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ЛЬСКІЯ МІ́РНЫЯ ДАГАВО́РЫ 1814.

Завяршылі англа-дацкую вайну 1807—14 (Вялікабрытанія ваявала ў саюзе са Швецыяй). Падпісаны 14.1.1814 у г. Кіль (Германія). Паводле ўмоў дацка-швед. дагавора Данія саступіла Швецыі Нарвегію, але атрымала права на Швед. Памеранію (акрамя горада-порта Штральзунд), в-аў Руген (у 1816 Данія перадала Памеранію і Руген Прусіі ў абмен на герцагства Лаўэнбург) і грашовую кампенсацыю. Паводле дацка-брыт. дагавора Вялікабрытанія вяртала Даніі ўсе захопленыя ёй у ходзе вайны дацкія ўладанні (акрамя в-ва Гельгаланд), аднак атрымала на 20 гадоў гандл. прывілеі ў Штральзундзе; Данія абавязалася прыняць удзел у вайне супраць Францыі.

т. 8, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЬМА́РСКАЯ ВАЙНА́ 1611—13,

вайна паміж Даніяй і Швецыяй за панаванне на Балтыйскім м., у паўд. ч. Скандынаўскага п-ва і паўн. узбярэжжы Нарвегіі (належала Даніі). Вялася пераважна на швед. землях. Швецыя страціла крэпасць Кальмар (жн. 1611, адсюль назва вайны) і адзіны на той час швед. порт Эльфсбарг у прал. Катэгат (май 1612). Паводле Кнерэдскага мірнага дагавора (20.1.1613) захоўваліся ўмовы Штэцінскага міру, заключанага ў 1570 (завяршыў дацка-швед. вайну 1563—70); шведы адмовіліся ад прэтэнзій на Фінмаркен, абавязаліся выплаціць кантрыбуцыю ў 1 млн. талераў, да канчатковай выплаты Данія атрымала правы на Эльфсбарг з прылеглай тэр.; не была адноўлена дацка-швед. (Кальмарская) унія.

В.​В.​Варановіч.

т. 7, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)