Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
да́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Прыстасаванне, якое прымае інфармацыю, пераўтварае яе ў зручны для выкарыстання сігнал і перадае кантрольна-вымяральнаму ці каманднаму прыбору.
Цеплавыя датчыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
да́тчыкм., спец. да́тчик
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
да́тчык, ‑а, м.
Прыстасаванне ў аўтаматычнай або тэлемеханічнай канструкцыі, якое прымае, пераўтварае і перадае інфармацыю кантрольна-вымяральнаму ці каманднаму прыбору. Цеплавыя датчыкі паведамілі, што за бартом плюс шэсцьдзесят па Цэльсію.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ТЧЫК,
элемент вымяральнага, сігнальнага, рэгулявальнага або кіравальнага прыстасавання, які пераўтварае велічыню, што кантралюецца (ціск, т-ру, частату, эл. напружанне і інш.), у сігнал, зручны для вымярэння, перадачы, захоўвання, апрацоўкі, рэгістрацыі, а таксама для ўздзеяння ім на кіроўныя працэсы. Звычайна мае ўспрымальны (адчувальны) орган і адзін або некалькі прамежкавых пераўтваральнікаў. Тэрмін «Д.», які ўжываецца ў шырокім сэнсе, стандартам заменены на тэрмін вымяральны пераўтваральнік.