ДА́ТАЧНЫЯ ЛЮ́ДЗІ,

асобы, якія пажыццёва выконвалі ваенную дзярж. павіннасць на Русі ў канцы 15—17 ст. Выстаўляліся ад гар. і сельскага цяглага насельніцтва. Колькасць Д.л. у арміі была значная (у час паходу на Полацк 1563 іх было 80 тыс.). У сярэдзіне 17 ст. Д.л. ў складзе палкоў новага строю. З 1705 заменены рэкрутамі.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

да́тачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. да́тачны да́тачная да́тачнае да́тачныя
Р. да́тачнага да́тачнай
да́тачнае
да́тачнага да́тачных
Д. да́тачнаму да́тачнай да́тачнаму да́тачным
В. да́тачны (неадуш.)
да́тачнага (адуш.)
да́тачную да́тачнае да́тачныя (неадуш.)
да́тачных (адуш.)
Т. да́тачным да́тачнай
да́тачнаю
да́тачным да́тачнымі
М. да́тачным да́тачнай да́тачным да́тачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)