ДАТАЛІ́Т

(ад грэч. dateomai дзялю, падзяляю + ...літ),

мінерал падкласа борасілікатаў, гідраксілборасілікат кальцыю, CaB[SiO4]OH. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, нацёчныя і радыяльна-прамянёвыя выдзяленні. Колер белы да бясколернага, часта з зеленаватым адценнем. Бляск шкляны. Паўпразрысты да празрыстага. Цв. 5—5,6. Шчыльн. 2,8—3 г/см3. Гідратэрмальнага паходжання. Выкарыстоўваецца як другарадны вырабны матэрыял і борная руда.

У.Я.Бардон.

т. 6, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

даталі́т

(ад гр. dateomai = дзялю + -літ)

мінерал класа сілікатаў, празрысты, бясколерны, часам зеленаваты або жаўтаваты, які з’яўляецца сыравінай для атрымання бору.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)