Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
датава́ццанесов., возвр., страд. дати́роваться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
датава́цца, ‑туецца; незак.
1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт.Арабей.
2.Зал.да датаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дати́роватьсянесов., возвр., страд.датава́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АРХЕАЛАГІ́ЧНАЕ ДАТАВА́ННЕ,
устанаўленне ўзросту археалагічнага помніка. Выкарыстоўваюць 2 сістэмы археалагічнага датавання — адносную і абсалютную храналогію. Пры адноснай храналогіі вызначаецца, якая з 2 рэчаў, культур або які з 2 культурных гарызонтаў, пластоў больш старажытны. Стратыграфічныя назіранні за шэрагам помнікаў даюць магчымасць стварыць храналагічную шкалу для старажытнасцяў — вызначыць парадак іх змянення з цягам часу. Абсалютная храналогія — устанаўленне ўзросту помніка ў звычайных вымярэннях нашага летазлічэння. Яна магчымая пры наяўнасці рэчаў з надпісамі, датамі, прозвішчамі асоб, упамінаннем вядомых гіст. падзей і інш. Датаванне помнікаў дапісьмовых эпох праводзіцца з дапамогай метадаў прыродазнаўчых навук. Археалагічны помнік можа датавацца: па геал. пласце; па гадавых пластах драўніны, знойдзенай на помніку (дэндрахраналагічны метад); па ступені назапашвання фтору або знікнення бялку-калагену ў выкапнёвых касцях стараж. жывёл. Шырока выкарыстоўваюць радыевугляродны, палеа- і геамагнітны, тэрмалюмінесцэнтны і інш. аналізы.