ДАСЭ́ (Dausset) Жан Батыст Габрыэль (н. 19.10.1916, г. Тулуза, Францыя),
французскі імунолаг. Чл.Франц. акадэміі навук і медыцыны, Бельг. каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Праф.эксперым. медыцыны (1978). Скончыў Парыжскі ун-т (1945). З 1946 дырэктар лабараторыі Франц.нац. цэнтра пералівання крыві, з 1948 у Гарвардскім, з 1958 у Парыжскім ун-тах, з 1968 дырэктар Франц.нац. ін-та навук. даследаванняў. Навук. працы па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі. Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі. Нобелеўская прэмія (1980; разам з Б.Бенасерафам і Дж.Д.Снелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНЕЛ (Snell) Джордж Дэйвіс (19.12.1903, г. Хейверыл, штат Масачусетс, ЗША — 6.6.1996),
амерыканскі вучоны ў галіне імунагенетыкі. Чл.Нац.АН ЗША (1970), чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1952). Скончыў Дартмут-каледж (1926). З 1926 у Гарвардскім, з 1933 у Вашынгтонскім ун-тах, з 1935 у Джэксанаўскай лабараторыі. Навук. працы па вывучэнні генет. заканамернасцей сумяшчальнасці тканак. Нобелеўская прэмія 1980 (разам з Б.Бенасерафам і Ж.Дасэ).