дасы́паць, -плю, -плеш, -пле; -плем, -плеце, -плюць; -паў, -пала; дасы́п; -паны; зак.

1. што. Скончыць сыпаць, насыпаць да пэўнага ўзроўню, дабавіць да поўнага.

Д. мяшок даверху.

2. чаго. Насыпаць дастаткова чаго-н.

Д. солі ў страву.

|| незак. дасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. і дасыпа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасыпа́ць I несов. (к дасы́паць) досыпа́ть

дасыпа́ць II несов. (к даспа́ць) досыпа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасы́паць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дасы́плю дасы́плем
2-я ас. дасы́плеш дасы́плеце
3-я ас. дасы́пле дасы́плюць
Прошлы час
м. дасы́паў дасы́палі
ж. дасы́пала
н. дасы́пала
Загадны лад
2-я ас. дасы́п дасы́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час дасы́паўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дасыпа́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дасыпа́ю дасыпа́ем
2-я ас. дасыпа́еш дасыпа́еце
3-я ас. дасыпа́е дасыпа́юць
Прошлы час
м. дасыпа́ў дасыпа́лі
ж. дасыпа́ла
н. дасыпа́ла
Загадны лад
2-я ас. дасыпа́й дасыпа́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дасыпа́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. дасы́п; зак., што.

1. Скончыць сыпаць; насыпаць да якога‑н. узроўню. Дасыпаць бульбу ў мяхі. Дасыпаць кошык.

2. і чаго. Насыпаць дадаткова. Дасыпаць солі ў страву.

дасыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да дасы́паць.

дасыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да даспаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасы́паць, дасыпа́ць hinzschütten vt, ufschütten vt, zschütten vt;

дасы́паць мукі́ ў мяшо́к noch mehr Mehl in den Sack schütten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

даспа́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -па́ў, -па́ла; -пі́; зак. (разм.).

1. Праспаць да якога-н. часу.

Д. да абеду.

2. Праспаць дадаткова пэўны час, каб выспацца.

Колькі начэй не даспаў.

|| незак. дасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

Дасыпаць да якога-н. узроўню ўсё, многае або дасыпаць якую-н. колькасць чаго-н. ва ўсё, многае.

П. мяшкі збожжам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасыпа́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да дасыпаць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

досы́пать сов. дасы́паць, мног. падасыпа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)