ДАСТАТКО́ВЫЯ ЎМО́ВЫ ў матэматыцы і логіцы,

гл. ў арт. Неабходныя і дастатковыя ўмовы.

т. 6, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАБХО́ДНЫЯ І ДАСТАТКО́ВЫЯ ЎМО́ВЫ,

умовы правільнасці сцвярджэння, без выканання якіх дадзенае сцвярджэнне не можа быць правільным (неабходныя ўмовы) і пры выкананні якіх абавязкова будзе правільным (дастатковыя ўмовы). Маюць вял. пазнавальную каштоўнасць. Часта выраз «неабходна і дастаткова» замяняюць выразам «тады і толькі тады» або «ў тым і толькі ў тым выпадку».

У складаных матэм. праблемах адшуканне зручных для карыстання ўмоў бывае цяжкім. У такіх выпадках дастатковыя ўмовы робяць больш шырокімі, каб яны ахоплівалі магчыма большую колькасць выпадкаў, дзе зададзены факт мае месца, а неабходныя ўмовы — больш вузкімі, каб яны ахоплівалі як мага меншую колькасць лішкавых выпадкаў, дзе зададзены факт не мае месца. Такім чынам, дастатковыя ўмовы паступова збліжаюцца з неабходнымі.

т. 11, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дастатко́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дастатко́вы дастатко́вая дастатко́вае дастатко́выя
Р. дастатко́вага дастатко́вай
дастатко́вае
дастатко́вага дастатко́вых
Д. дастатко́ваму дастатко́вай дастатко́ваму дастатко́вым
В. дастатко́вы (неадуш.)
дастатко́вага (адуш.)
дастатко́вую дастатко́вае дастатко́выя (неадуш.)
дастатко́вых (адуш.)
Т. дастатко́вым дастатко́вай
дастатко́ваю
дастатко́вым дастатко́вымі
М. дастатко́вым дастатко́вай дастатко́вым дастатко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дастатко́вы, -ая, -ае.

1. Якога хапае для чаго-н., які задавальняе пэўныя патрэбы.

Дастатковая колькасць сыравіны.

Дастатковая падрыхтоўка.

2. У патрэбнай ступені абгрунтаваны.

Дастатковыя падставы.

|| наз. дастатко́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЛЯПУНО́ВА ТЭАРЭ́МА,

адна з лімітных тэарэм тэорыі імавернасцей. Устанаўлівае агульныя дастатковыя ўмовы збежнасці размеркавання сумы незалежных выпадковых велічынь да нармальнага размеркавання. Сфармулявана і даказана А.М.Ляпуновым (1901).

т. 9, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае дастатковыя веды ў якой‑н. галіне; дасведчаны. [Хадановіч], калі прызнацца, не надта быў кампетэнтны ў пытаннях севазвароту або ў справе ўгнаення палёў. Грамовіч. // Заснаваны на дасведчанасці; кваліфікаваны, аўтарытэтны. Кампетэнтная думка.

2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы. Кампетэнтная арганізацыя.

[Ад лац. competens, competensis — адпаведны, здольны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяспе́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.

1. каго-што. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.

З. сваю сям’ю прадуктамі.

2. каго-што, чым. Даць чаго-н. у неабходнай колькасці.

З. горад электраэнергіяй.

3. што. Зрабіць цалкам магчымым, сапраўдным, рэальна выканальным.

З. мір ва ўсім свеце.

З. выкананне плана.

|| незак. забяспе́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. забяспе́чыцца, -чуся, -чышся, -чыцца; незак. забяспе́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. забеспячэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

snug

[snʌg]

adj.

1) уту́льны, выго́дны

2) шчы́льна дапасава́ны

a little too snug — цеснава́ты

3) дастатко́вы

a snug income — невялі́кія, але дастатко́выя прыбы́ткі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

дастатко́вы, ‑ая, ‑ае.

Якога хапае для чаго‑н., здольны задаволіць якія‑н. патрэбы. Апроч насеннага фонду, калгас меў у дастатковай меры хлеба ў зерні для свайго спажывання і для корму жывёлы. Колас. На абход балота, калі немцы паспрабуюць гэта зрабіць, ім спатрэбіцца не менш гадзіны — час, дастатковы для таго, каб атрад дайшоў да лесу. Шамякін. // У патрэбнай меры абгрунтаваны, важкі. Дастатковыя падставы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забяспе́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

1. Даць дастатковыя матэрыяльныя сродкі для жыцця. Забяспечыць сваю сям’ю. // чым. Даць чаго‑н. у дастатковай колькасці. Забяспечыць горад электраэнергіяй.

2. Стварыць неабходныя ўмовы для ажыццяўлення, здзяйснення чаго‑н.; гарантаваць што‑н. Забяспечыць мір ва ўсім свеце. Забяспечыць выкананне плана. □ Камсамольцы ішлі ў войска, захіналі Айчыну сабой, Каб і гораду, каб і вёскам забяспечыць Жыццё і спакой. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)