2. звычайна мн. (даста́ткі, -аў). Матэрыяльныя сродкі, набыткі.
Дастаткаў вам у хату!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
даста́так, ‑тку, м.
1. Заможнасць, матэрыяльная забяспечанасць. Жыць у дастатку. □ Усё гаварыла тут аб дастатку гаспадара: і мяккая гарадская мэбля, і дываны, і нават гравюры.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́так
1. (заможнасць) Wóhlstand m -(e)s;
ён чалаве́к з даста́ткам er hat ein gutes Áuskommen;
жыць у даста́тку im Wóhlstand lében;
2. (прыбыткі, матэрыяльныя сродкі) Vermögen n -s, -; Éinkommen n -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Даста́так ’дастатак’ (БРС). Рус.доста́ток, укр.доста́ток, чэш.dostatek, серб.-харв.до̀статак ’тс’ і г. д. Прасл.*dostatъkъ ’тс’ — утварэнне ад дзеяслова *dostati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 84–85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабрабы́т, -у, М -бы́це, м.
Дастатак, забяспечанасць.
Клапаціцца пра д. народа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дабро́ты, -ро́т і -аў.
Тое, што задавальняе чалавечыя патрэбы, дае матэрыяльны дастатак.
Д. жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
забяспе́чанасць, -і, ж.
1. Матэрыяльны дабрабыт, дастатак.
Поўная з.
2. Ступень забеспячэння чым-н.
З. школ падручнікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
affluence[ˈæfluəns]n. бага́цце, даста́так
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)