дастасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; зак., да каго-чаго.

Прымяніцца, прыйсці ў адпаведнасць з чым-н.

Д. да навакольнага асяроддзя.

|| незак. дастасо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. дастасава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дастасава́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дастасу́юся дастасу́емся
2-я ас. дастасу́ешся дастасу́ецеся
3-я ас. дастасу́ецца дастасу́юцца
Прошлы час
м. дастасава́ўся дастасава́ліся
ж. дастасава́лася
н. дастасава́лася
Загадны лад
2-я ас. дастасу́йся дастасу́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час дастасу́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дастасава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дастасу́юся дастасу́емся
2-я ас. дастасу́ешся дастасу́ецеся
3-я ас. дастасу́ецца дастасу́юцца
Прошлы час
м. дастасава́ўся дастасава́ліся
ж. дастасава́лася
н. дастасава́лася
Загадны лад
2-я ас. дастасу́йся дастасу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час дастасава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дастасава́цца (да чаго) сов. примени́ться (к чему)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дастасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Прымяніцца, прыйсці ў адпаведнасць з чым‑н. Пасля нашай нарады .. [Апанас] павінен многае прадумаць і дастасавацца да тактыкі партыі. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дастасава́цца sich npassen (D); sich gewöhnen (да чаго-н. an A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дастасава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дастасаваць, дастасавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дастасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дастасавацца.

2. Зал. да дастасоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dostosować się

зак. дастасавацца, прыстасавацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Згра́я ’група сабак, ваўкоў’ > ’банда’. Укр. згра́я ’тс’, польск. zgraja ’натоўп; зграя’. Відаць, бел., укр. < польск., дзе, магчыма, ад zgrać się ’дапасавацца, дастасавацца адзін да аднаго для музыкальнага ці наогул тэатральнага выступлення, спартыўнай гульні’ з суфіксам ‑j‑а. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)