дасле́даванне, -я, н.

1. гл. даследаваць.

2. мн. -і, -яў. Навуковая праца.

Д. па гісторыі беларускага народа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дасле́даванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. дасле́даванне дасле́даванні
Р. дасле́давання дасле́даванняў
Д. дасле́даванню дасле́даванням
В. дасле́даванне дасле́даванні
Т. дасле́даваннем дасле́даваннямі
М. дасле́даванні дасле́даваннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дасле́даванне ср.

1. юр. досле́дование;

2. иссле́дование;

1, 2 см. дасле́даваць;

3. (научное сочинение) иссле́дование

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дасле́даванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. даследаваць.

2. Навуковы твор, у якім даследуецца якое‑н. пытанне. Даследаванне па беларускай літаратуры. □ Пяру К. Крапівы належыць цікавае даследаванне «Беларускія прыказкі». Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасле́даванне н.

1. (навуковы разгляд) Untersúchung f -, -en; Erfórschung f -, -en; Fórschung f -, -en;

2. (навуковы твор) wíssenschaftliche Ábhandlung, Untersúchung f -, -en; Stúdi¦e f -, -n;

3. юрыд. Náchuntersuchung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дасле́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны; зак. і незак., каго-што.

1. Зрабіць навуковы агляд з мэтай пазнання, высвятлення чаго-н.

Д. законы прыроды.

Д. склад рэчыва.

2. Абследаваць, агледзець (аглядаць) для высвятлення, устанаўлення чаго-н.

Д. хворага.

Д. мясцовасць.

|| наз. дасле́даванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мі́ні-дасле́даванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-дасле́даванне мі́ні-дасле́даванні
Р. мі́ні-дасле́давання мі́ні-дасле́даванняў
Д. мі́ні-дасле́даванню мі́ні-дасле́даванням
В. мі́ні-дасле́даванне мі́ні-дасле́даванні
Т. мі́ні-дасле́даваннем мі́ні-дасле́даваннямі
М. мі́ні-дасле́даванні мі́ні-дасле́даваннях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экспрэ́с-дасле́даванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экспрэ́с-дасле́даванне экспрэ́с-дасле́даванні
Р. экспрэ́с-дасле́давання экспрэ́с-дасле́даванняў
Д. экспрэ́с-дасле́даванню экспрэ́с-дасле́даванням
В. экспрэ́с-дасле́даванне экспрэ́с-дасле́даванні
Т. экспрэ́с-дасле́даваннем экспрэ́с-дасле́даваннямі
М. экспрэ́с-дасле́даванні экспрэ́с-дасле́даваннях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Аперацый даследаванне 1/385—386; 3/605; 4/326; 5/557; 6/374, 527; 7/53, 83; 12/455

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

САЦЫЯЛАГІ́ЧНАЕ ДАСЛЕ́ДАВАННЕ,

сістэма паслядоўных метадалагічных, метадычных і арганізацыйна-тэхн. працэдур, накіраваных на атрыманне ведаў аб пэўных сац. з’явах і працэсах, тэндэнцыях і супярэчнасцях іх развіцця. Абумоўлена грамадскай патрэбнасцю ў новых сац. ведах, пазнанні грамадства, тэндэнцый развіцця сац. адносін, фактараў, якія ўплываюць на сац. з’явы, змены ўзаемаадносін паміж асобамі, сац. групамі і дзяржавай. Тэорыя С.д. накіравана на асэнсаванне сутнасці сац. аб’ектаў і сувязі паміж імі, тлумачэнне сац. з’яў і працэсаў. Метадалогію С.д. складаюць агульнанавук. сродкі пазнання сац. аб’ектаў і спецыфічныя метады, непасрэдна звязаныя з прадметам даследавання. Методыка С.д. — гэта сістэма аперацый, працэдур, прыёмаў вывучэння сац. аб’ектаў, іх сістэматызацыя і аналіз. Паводле складанасці і маштабнасці задач адрозніваюць С.Д.: разведвальныя (пілатажныя, зандажныя) — пробныя, папярэднія даследаванні, якія праводзяцца з мэтай удакладнення элементаў асн. С.д.; апісальныя, накіраваныя на вывучэнне складаных, неаднародных па сваіх якасных і колькасных характарыстыках сац. аб’ектаў; аналітычныя — вывучэнне прычын, што абумовілі пэўны характар змен сац. аб’ектаў, вызначэнне і паглыблены аналіз яго асн. параметраў, уласцівасцей і функцый. Вылучаюць тэарэт. і эмпірычныя С.д. У межах тэарэтычнага С.д. распрацоўваюцца сацыялагічныя тэорыі, ажыццяўляецца тыпалагізацыя і класіфікацыя сацыялагічнай інфармацыі, выяўленне заканамернасцей, тэндэнцый і перспектыў развіцця пэўных сац. працэсаў і з’яў і сацыялагічнай навукі ўвогуле. Эмпірычнае С.д. вывучае і абагульняе сац. факты шляхам прамой ці ўскоснай рэгістрацыі. С.д. праводзіцца па распрацаванай праграме (сістэме тэарэт. і эмпірычных працэдур), якая складаецца з метадалагічнай і працэдурнай частак. Метадалагічная частка ўключае этапы вызначэння праблемы, аб’екта і прадмета С.д., характарыстыкі мэтаў і задач, удакладнення асн. паняццяў, папярэдняга апісання (сістэмнага аналізу) аб’екта даследавання, фармулявання гіпотэз. Працэдурная частка С.д. заключаецца ў распрацоўцы стратэгічнага плана даследавання, апісанні метадаў і тэхнікі збору сацыялагічных даных, сістэматызацыі і аналізе атрыманай інфармацыі. У С.д. выкарыстоўваецца шэраг спец. сацыялагічных метадаў. Найб. пашыраныя метады збору сацыялагічнай інфармацыі: апытанне (анкетаванне і інтэрв’ю), аналіз дакументаў (усебаковае даследаванне тэкставых дакументаў, дакладаў, пратаколаў, архіўных матэрыялаў і інш., абагульненне і сістэматызацыя атрыманых даных), кантэнт-аналіз (колькаснае вывучэнне зместу, сац. інфармацыі, найб. распаўсюджанае пры даследаваннях СМІ), назіранне, эксперымент, мадэліраванне сацыяльнае, матэматычнае мадэліраванне.

Літ.:

Ядов В.А. Социологическое исследование: методология, программа, методы. Самара, 1995;

Котляров И.В. Политическая социология. Мн., 1998;

Бабосов Е.М. Социология. Мн., 1998;

Тощенко Ж.М. Социология: Общий курс. 2 изд. М., 1999.

І.​В.​Катляроў.

т. 14, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)