даско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, дасягнуць якога-н. месца.

2. Спяшаючыся, дамчацца да якога-н. месца (разм.).

Ён усюды даскочыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даско́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. даско́чу даско́чым
2-я ас. даско́чыш даско́чыце
3-я ас. даско́чыць даско́чаць
Прошлы час
м. даско́чыў даско́чылі
ж. даско́чыла
н. даско́чыла
Загадны лад
2-я ас. даско́ч даско́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час даско́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даско́чыць сов.

1. доскочи́ть, допры́гнуть;

2. разг. (подоспеть, торопясь) прибежа́ть, примча́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; заг. даскоч; зак.

1. Скочыўшы, дасягнуць якога‑н. месца. Даскочыць да плота. □ Тут буланы конь як скокнуў з разгону, дык, можа, на які локаць усяго і не даскочыў да царэўны. Якімовіч.

2. Разм. Спяшаючыся, дабегчы, дамчацца да якога‑н. месца. Адсюль ужо разам на ўвесь ход сваіх коней паімчаліся .. [мужчыны] і праз хвілін дзесяць даскочылі да лесу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

допры́гнуть сов. даско́чыць, даско́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доскочи́ть сов., разг. даско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

doskoczyć

зак.

1. даскочыць; дабегчы;

2. разм. забегчы; зайсці; з’ездзіць;

doskoczyć do kogo na chwilę — забегчы (заскочыць) да каго на хвілінку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)