дарысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., каго-што.

1. Скончыць рысаваць што-н.

Д. партрэт.

2. перан. Закончыць стварэнне вобраза, характару.

Д. вобраз галоўнага героя.

|| незак. дарысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. дарысо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. і дарысо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарысава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дарысу́ю дарысу́ем
2-я ас. дарысу́еш дарысу́еце
3-я ас. дарысу́е дарысу́юць
Прошлы час
м. дарысава́ў дарысава́лі
ж. дарысава́ла
н. дарысава́ла
Загадны лад
2-я ас. дарысу́й дарысу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дарысава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дарысава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Скончыць рысаваць. Дарысаваць партрэт. // перан. Завяршыць абмалёўку (характару, вобраза і пад.). Дарысаваць вобраз. // Дапоўніць ва уяўленні што‑н. Сынава ўяўленне дарысавала да канца тое, пра што толькі збольшага сказаў бацька. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарысава́ць frtig mlen, frtig zichnen; ine Zichnung vollnden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дарысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дарысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарысо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дарысоўваць — дарысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падарысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дарысаваць усё, многае. Падарысоўваць малюнкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарысо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дарысоўваць — дарысаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dorysować

зак. дарысаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дорисова́ть сов., прям., перен. дарысава́ць, мног. падарысо́ўваць; (красками) дамалява́ць, мног. падамалёўваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)