даро́ўны, -ая, -ае.

1. Падораны кім-н., атрыманы ў падарунак.

Д. сервіз.

2. Які пацвярджае падарунак.

Д. надпіс.

3. у знач. наз. даро́ўная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Дакумент, які замацоўвае падараваную маёмасць за тым, хто атрымаў яе (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́рственный даро́ўны;

да́рственная гра́мота даро́ўная гра́мата.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даро́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даро́ўны даро́ўная даро́ўнае даро́ўныя
Р. даро́ўнага даро́ўнай
даро́ўнае
даро́ўнага даро́ўных
Д. даро́ўнаму даро́ўнай даро́ўнаму даро́ўным
В. даро́ўны (неадуш.)
даро́ўнага (адуш.)
даро́ўную даро́ўнае даро́ўныя (неадуш.)
даро́ўных (адуш.)
Т. даро́ўным даро́ўнай
даро́ўнаю
даро́ўным даро́ўнымі
М. даро́ўным даро́ўнай даро́ўным даро́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

даро́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Атрыманы ў падарунак, падараваны. Дароўны сервіз.

2. Які пацвярджае падарунак, дар. Дароўны надпіс. Дароўны запіс. // у знач. наз. даро́ўная, ‑ай, ж. Спец. Дакумент, які замацоўвае падараваную маёмасць за тым, хто атрымаў яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гра́мата ж. гра́мота;

вучы́цца ~маце — учи́ться гра́моте;

ганаро́вая г. — почётная гра́мота;

ахо́ўная — г. охра́нная гра́мота;

даро́ўная г. — да́рственная гра́мота;

вяры́цельная г.дип. вери́тельная гра́мота;

берасця́ныя ~ты — берестяны́е гра́моты;

кіта́йская г. — кита́йская гра́мота;

фі́лькава г. — фи́лькина гра́мота

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)