Даргінская мова 9/407

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

даргі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да даргінца, даргінцаў, належыць ім. Даргінскія звычаі. Даргінская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даргі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. даргі́нскі даргі́нская даргі́нскае даргі́нскія
Р. даргі́нскага даргі́нскай
даргі́нскае
даргі́нскага даргі́нскіх
Д. даргі́нскаму даргі́нскай даргі́нскаму даргі́нскім
В. даргі́нскі (неадуш.)
даргі́нскага (адуш.)
даргі́нскую даргі́нскае даргі́нскія (неадуш.)
даргі́нскіх (адуш.)
Т. даргі́нскім даргі́нскай
даргі́нскаю
даргі́нскім даргі́нскімі
М. даргі́нскім даргі́нскай даргі́нскім даргі́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІБЕРЫ́ЙСКА-КАЎКА́ЗСКІЯ МО́ВЫ, каўказскія мовы,

умоўная назва сукупнасці каля 40 аўтахтонных (карэнных) моў Каўказа. Пашыраны пераважна на Паўн. Каўказе, у Закаўказзі, Турцыі і Іране. Пытанне іх роднасці з інш. мовамі свету канчаткова не высветлена. І.-к.м. падзяляюць на 3 групы: абхазска-адыгскія, картвельскія і нахска-дагестанскія мовы (паводле інш. класіфікацыі нахска-дагестанскую групу падзяляюць на 2 — нахскую і дагестанскую). Найб. пашырана грузінская мова, што мае стараж. пісьменства. Пасля 1917 літаратурнымі сталі абазінская, абхазская, аварская, адыгейская, даргінская, інгушская, кабардзінская, лакская, лезгінская, табасаранская і чэчэнская. Алфавіты на арабскай і лац. графіцы, у 1936—39 пераведзены на рускую. Астатнія 25 моў бяспісьменныя (занская, сванская, бацбійская, убыхская і шэраг дагестанскіх моў).

Асаблівасць фанетыкі І.-к.м. — багатая сістэма зычных (напр., ва убыхскай мове 82 зычныя). Марфалогія І.-к.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі ў нахска-дагестанскіх і з’явамі полісінтэтызму ў абхаза-адыгскіх мовах); прэфіксальны лад — агульнакаўк. рыса словазмянення і словаўтварэння. Іменныя класы раней уласцівы ўсім І.-к.м. Асаблівасць сінтаксісу — наяўнасць эргатыўнай канструкцыі сказа. Лексіка ўключае шмат агульных запазычанняў з араб., іранскай, цюркскіх і інш. моў.

Літ.:

Климов Г.А., Алексеев М.Е. Типология кавказских языков. М., 1980;

Климов Г.А. Введение в кавказское языкознание. М., 1986.

А.Я.Супрун.

т. 7, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)