ДАРАСІ́НСКАЯ КЕРА́МІКА,

ганчарныя вырабы майстроў з в. Дарасіно Любанскага р-на Мінскай вобл. Промысел вядомы з 18 ст., росквіту дасягнуў у канцы 19—1-й пал. 20 ст. Тут выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі або ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама чорназадымлены посуд. У 1930—40-я г. працавала ганчарная арцель, цяпер — ганчарны цэх (майстры М.​Прышчэпа, М.​Філіпеня, В.​Юхневіч). Традыцыі Д.к. прадаўжаюць таксама ў ганчарнай майстэрні пры Любанскім раённым цэнтры культуры.

Я.​М.​Сахута.

Дарасінская кераміка.

т. 6, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дарасі́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дарасі́нскі дарасі́нская дарасі́нскае дарасі́нскія
Р. дарасі́нскага дарасі́нскай
дарасі́нскае
дарасі́нскага дарасі́нскіх
Д. дарасі́нскаму дарасі́нскай дарасі́нскаму дарасі́нскім
В. дарасі́нскі (неадуш.)
дарасі́нскага (адуш.)
дарасі́нскую дарасі́нскае дарасі́нскія (неадуш.)
дарасі́нскіх (адуш.)
Т. дарасі́нскім дарасі́нскай
дарасі́нскаю
дарасі́нскім дарасі́нскімі
М. дарасі́нскім дарасі́нскай дарасі́нскім дарасі́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)