дарава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. дарава́нне
Р. дарава́ння
Д. дарава́нню
В. дарава́нне
Т. дарава́ннем
М. дарава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дарава́нне, -я, н.

1. гл. дараваць.

2. мн. -і, -яў. Здольнасць, талент, а таксама асоба, якая валодае такімі талентамі.

Паэтычнае д.

Юныя дараванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дарава́нне I ср.

1. проще́ние; отпуще́ние;

2. дарова́ние; жа́лованье;

1, 2 см. дарава́ць 3, 4

дарава́нне II ср. дарова́ние, тала́нт м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дарава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. дараваць (у 1, 2 і 3 знач.).

2. Здольнасць, талент, дар. Паэтычнае дараванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарава́ннеII н (здольнасць) Begbung f -, -en, Talnt n -(e)s, -e;

прыро́джанае дарава́нне Natrtalent n, ngeborene Begbung;

духо́ўнае дарава́нне Gistesgaben pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дарава́ннеI н (прабачэнне) Verzihung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.

1. што і за што. Зняць (знімаць) віну за што-н.

Усё можна д., толькі не хлусню.

Гэты промах мы можам яму д.

Вы мне даруйце за маю нетактоўнасць.

2. зак. Падарыць, узнагародзіць.

Д. зняволенаму волю.

Д. грамату.

3. зак., што, каму. Вызваліць ад якога-н. абавязацельства.

Д. доўг.

4. у знач. пабочн. сл. дару́й(це). Ужыв. пры звароце да каго-н. з просьбай прабачыць за што-н.

Даруйце, я затрымаўся.

Дараваць жыццё — памілаваць асуджанага да пакарання смерцю.

|| зак. падарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е, -ру́й; -рава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| наз. дарава́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выбачэ́нне, -я, н.

Дараванне віны; тое, што і прабачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усёдарава́нне, -я, н. (кніжн.).

Поўнае дараванне ўсяго, усіх крыўд, зла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́лент

‘прыроднае дараванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. та́лент
Р. та́ленту
Д. та́ленту
В. та́лент
Т. та́лентам
М. та́ленце

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)