ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ ДО́ЗА,

максімальная колькасць шкоднага агента, якая пры ўздзеянні на жывыя арганізмы (праз дыхальную сістэму, ежу і да т.п.) ці іх згуртаванні яшчэ не выклікае істотных змен іх стану і парушэнняў працэсаў жыццядзейнасці. Вызначаюць гранічна дапушчальную дозу аднаразовую або ў пераліку на азначаны прамежак часу (гадзіну, дзень і г.д.). Для розных відаў жывых арганізмаў гранічна дапушчальная доза неаднолькавая.

т. 5, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНІ́ЧНА-ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ КАНЦЭНТРА́ЦЫЯ (ГДК),

гігіенічны нарматыў, які рэгламентуе забруджванне навакольнага асяроддзя хім. ці радыеактыўным рэчывам і забяспечвае бяспечныя ўмовы жыцця і працы чалавека. Вызначаецца максімальнай колькасцю шкоднага рэчыва (у міліграмах) у адзінцы аб’ёму (паветра, вады ці інш. вадкасці) або масы (напр., харч. прадуктаў), якая пры штодзённым уздзеянні на арганізм на працягу неабмежавана працяглага часу не выклікае паталагічных змен ці захворванняў.

Для высокакумулятыўных рэчываў прадугледжана рэгламентацыя максімальных, разавых і сярэднязменных ГДК у паветры вытв. памяшканняў, сярэднясутачных і максімальных разавых ГДК у паветры населеных пунктаў. Узроўні ГДК аднаго і таго ж рэчыва розныя для розных аб’ектаў навакольнага асяроддзя, напр., для свінцу і яго арган. злучэнняў у вадзе вадасховішчаў гаспадарча-пітнога і культ.-быт. прызначэння ГДК — 0,005 мг/л, у паветры рабочай зоны вытв. памяшканняў — 0,01 мг/м³, у атмасферы — 0,007 мг/м³.

Літ.:

Беспамятнов Г.П., Кротов Ю.А. Предельно допустимые концентрации химических веществ в окружающей среде. Л., 1985.

Л.​М.​Скрыпнічэнка.

т. 5, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАНІ́ЧНА ДАПУШЧА́ЛЬНАЯ РЭКРЭАЦЫ́ЙНАЯ НАГРУ́ЗКА,

разліковая колькасць наведвальнікаў для пэўнай рэкрэацыйнай тэр., пры якой захоўваецца магчымасць рацыянальна арганізаваць масавы адпачынак без прычынення шкоды ахове прыроды. Ад прысутнасці на рэкрэацыйных тэр. вял. колькасці адпачываючых у прыродных комплексах узнікаюць змены, што выклікаюць з’явы дыгрэсіі рэкрэацыйнай. Рэкрэацыйныя нагрузкі да пэўнай мяжы маюць зваротны характар і кампенсуюцца здольнасцю біягеацэнозаў да самаўзнаўлення; пры высокіх нагрузках біягеацэнозы трацяць устойлівасць і змены могуць станавіцца неабарачальнымі. Разліковая велічыня нагрузкі для Беларусі з уласцівымі для яе травяністымі біягеацэнозамі — да 300 чал/га. Дапушчальныя рэкрэацыйныя нагрузкі вызначаны для ўсіх зон адпачынку рэсп. значэння, напр., для Мінскага мора 130 тыс. чалавек (пл. 165 км²).

т. 5, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дапушча́льны, -ая, -ае.

Які можна дапусціць; магчымы, дазволены.

Дапушчальнае адхіленне.

Дапушчальная надбаўка.

|| наз. дапушча́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапушча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можна дапусціць; магчымы, дазволены. Дапушчальная тэмпература.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кварк, ‑а, м.

Тэарэтычна дапушчальная часцінка, з разнавіднасцей якой, як мяркуецца, складаюцца элементарныя часцінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапушча́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дапушча́льны дапушча́льная дапушча́льнае дапушча́льныя
Р. дапушча́льнага дапушча́льнай
дапушча́льнае
дапушча́льнага дапушча́льных
Д. дапушча́льнаму дапушча́льнай дапушча́льнаму дапушча́льным
В. дапушча́льны (неадуш.)
дапушча́льнага (адуш.)
дапушча́льную дапушча́льнае дапушча́льныя (неадуш.)
дапушча́льных (адуш.)
Т. дапушча́льным дапушча́льнай
дапушча́льнаю
дапушча́льным дапушча́льнымі
М. дапушча́льным дапушча́льнай дапушча́льным дапушча́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

permissible [pəˈmɪsəbl] adj. fml (for) дапушча́льны;

a permissible dose дапушча́льная до́за

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІДЭА́ЛЬНАЯ ВА́ДКАСЦЬ,

ідэалізаваная вадкасць, у якой у адрозненне ад рэальнай вадкасці адсутнічаюць вязкасць і цеплаправоднасць. І.в. неперарыўная, не мае структуры. Такая ідэалізацыя дапушчальная ў многіх выпадках у гідрааэрамеханіцы і добра апісвае рэальныя цячэнні вадкасцей (і газаў) на дастатковым аддаленні ад мяжы падзелу з нерухомым асяроддзем.

т. 7, с. 169

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДНІКО́ВЫ ГАЗ,

гаручы газ, што вылучаецца звычайна ў кам.-вуг. шахтах. Бясколерны, лягчэйшы за паветра. Асн. кампанент — метан, мае таксама азот, вадарод, інертныя і інш. газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў з арган. рэчываў пры гніенні, пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць Р.г. ў рудніковай атмасферы (дапушчальная канцэнтрацыя 0,5—2% па аб’ёме) зніжае канцэнтрацыю кіслароду і можа прывесці да ўдушша.

т. 13, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)