дапо́ўнены

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дапо́ўнены дапо́ўненая дапо́ўненае дапо́ўненыя
Р. дапо́ўненага дапо́ўненай
дапо́ўненае
дапо́ўненага дапо́ўненых
Д. дапо́ўненаму дапо́ўненай дапо́ўненаму дапо́ўненым
В. дапо́ўнены (неадуш.)
дапо́ўненага (адуш.)
дапо́ўненую дапо́ўненае дапо́ўненыя (неадуш.)
дапо́ўненых (адуш.)
Т. дапо́ўненым дапо́ўненай
дапо́ўненаю
дапо́ўненым дапо́ўненымі
М. дапо́ўненым дапо́ўненай дапо́ўненым дапо́ўненых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дапо́ўнены

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дапо́ўнены дапо́ўненая дапо́ўненае дапо́ўненыя
Р. дапо́ўненага дапо́ўненай
дапо́ўненае
дапо́ўненага дапо́ўненых
Д. дапо́ўненаму дапо́ўненай дапо́ўненаму дапо́ўненым
В. дапо́ўнены (неадуш.)
дапо́ўненага (адуш.)
дапо́ўненую дапо́ўненае дапо́ўненыя (неадуш.)
дапо́ўненых (адуш.)
Т. дапо́ўненым дапо́ўненай
дапо́ўненаю
дапо́ўненым дапо́ўненымі
М. дапо́ўненым дапо́ўненай дапо́ўненым дапо́ўненых

Кароткая форма: дапо́ўнена.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дапо́ўнены допо́лненный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

допо́лненный дапо́ўнены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

воспо́лненный папо́ўнены, запо́ўнены; дапо́ўнены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

укамплектава́ны спец. komplettíert; vervollständigt; ergänzt (дапоўнены)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

uzupełniony

дапоўнены, папоўнены; укамплектаваны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«ДАЙНІХО́Н СІ»

(«Гісторыя вялікай Японіі»),

калектыўны шматтомны гіст. яп. твор. Складзены ў асноўным у 1657—1720 у княстве Міто па даручэнні кн. Міцукуні Такугава [1628—1700), завершаны ў 1906. Асвятляе паліт. гісторыю Японіі ад старажытнасці да 15 ст. (барацьбу князёў супраць сёгунаў з дынастыі Такугава за вяртанне ўлады імператару). У 1-м выданні змешчаны 243 кнігі (73 тэксты і 170 біяграфій), пазней дапоўнены табліцамі і матэрыяламі (153 кнігі). Неаднаразова перавыдаваўся.

т. 6, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЭНЕ́ЎСКІЯ КАНВЕ́НЦЫІ 1949,

чатыры міжнародныя пагадненні аб абароне ахвяр вайны: аб паляпшэнні лёсу параненых і хворых у дзеючых арміях; аб паляпшэнні лёсу параненых, хворых і асоб са складу ўзбр. сіл, якія пацярпелі караблекрушэнне на моры; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны. У 1977 канвенцыі дапоўнены 2 дадатковымі пратаколамі — аб абароне ахвяр міжнар. узбр. канфліктаў і аб абароне ахвяр узбр. канфліктаў неміжнар. характару. Да Ж.к. далучылася 170 краін, у т. л. Беларусь (1954).

т. 6, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО СІ (каля 1020 — каля 1090),

кітайскі жывапісец і тэарэтык мастацтва. Аўтар манахромных (выкананы чорнай тушшу) пейзажаў з выявай суровых горных ландшафтаў («Горы восенню пасля дажджу», «Ранняя вясна», «Веснавы снег у гарах Гуань», «Вёска на высокай гары»), дзе выразныя чорныя лініі абмалёўваюць дакладна перададзеныя дэталі кампазіцыі. У трактаце па жывапісе (дапоўнены і выдадзены яго сынам Го Сы) сфармуляваў асн. законы пабудовы прасторы і перспектывы ў кіт. выяўл. мастацтве.

Літ.:

Самосюк К. Го Си. Л., 1978.

Го Сі. Ранняя вясна. Фрагмент. Каля 1072.

т. 5, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)