дапа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -падзі́; зак. (разм.).

1. да чаго. З прагнасцю дарвацца, накінуцца на што-н. жаданае.

Д. да вады.

2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды-н., да якога-н. месца.

Яго нішто не ўтрымае, ён усюды дападзе.

|| незак. дапада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапа́сці

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дападу́ дападзё́м
2-я ас. дападзе́ш дападзяце́
3-я ас. дападзе́ дападу́ць
Прошлы час
м. дапа́ў дапа́лі
ж. дапа́ла
н. дапа́ла
Загадны лад
2-я ас. дападзі́ дападзі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапа́сці сов., разг.

1. дорва́ться;

д. да вады́ — дорва́ться до воды́;

2. домча́ться, добежа́ть;

ху́тка ён дапа́ў да свае́ вёскі — ско́ро он домча́лся (добежа́л) до свое́й дере́вни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.

Разм.

1. да чаго. З прагнасцю накінуцца на што‑н. жаданае; дарвацца. Дапасці да вады. □ Пакуль гаспадыня завіхалася каля стала, рыхтуючы полудзень, Рачкоўскі і Карызна сноўдаліся па пакоі, абодва працятыя нецярплівасцю: Рачкоўскі — каб хутчэй дапасці да яды, а Карызна — каб хутчэй зачаць сваю шчырую споведзь. Зарэцкі.

2. Настойліва імкнучыся, дабрацца куды‑н., да якога‑н. месца. Дзяўчына перайшла Біць і першая дапала ў Муціжанскі лес да броду, перадала партызанам, што іх чакае і што трэба рабіць. Сачанка. // Паспець пабыць. Андрэй усё зробіць, усюды дападзе. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапада́ць несов., разг.

1. дорыва́ться;

2. добега́ть;

1, 2 см. дапа́сці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапну́ць

‘дабрацца, дайсці, дапасці да чаго-небудзь; давесці што-небудзь да каго-небудзь (дапнуць ісціну да субяседніка), зразумець што-небудзь (дапнуць да чаго-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дапну́ дапнё́м
2-я ас. дапне́ш дапняце́
3-я ас. дапне́ дапну́ць
Прошлы час
м. дапну́ў дапну́лі
ж. дапну́ла
н. дапну́ла
Загадны лад
2-я ас. дапні́ дапні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час дапну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

часасло́ў, ‑лова, м.

Праваслаўная царкоўная кніга з тэкстамі для штодзённых песнапенняў або службаў (у мінулым па гэтай кнізе вучылі і грамаце). У Рагазіне калі што і можна было дапасці пачытаць, дык хіба толькі біблію або часаслоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дапну́ць ’дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці’ (Сцяц.). Як здаецца, можна ставіць пытанне, ці не з’яўляецца гэта лексема запазычаннем з польск. мовы. Параўн. польск. dopiąć ’дабіцца, дайсці’, dopinać ’дабівацца, дасягаць’. Аб магчымасці запазычання сведчыць геаграфія пашырэння слова (зах. гаворкі бел. мовы), а таксама, як здаецца, не зусім звычайны для бел. мовы марфалагічны тып дзеяслова. Прамым запазычаннем з польск. з’яўляецца і бел. дапя́ць (БРС) ’дабіцца, дайсці, апынуцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прырва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм. Дабрацца, дапасці да чаго‑н. вельмі жаданага. Прырвацца да яды. □ Ды і як жа ехаць, калі пад нагамі ды вакол такая зямля багатая, сібірская! Рады былі мы, што да яе прырваліся, дык ужо не хацелі з яе сыходзіць. Галавач. Аралі — хто дзе як прырваўся, і ўдоўж і ўпоперак. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)