Дані́лавічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Дані́лавічы
Р. Дані́лавіч
Дані́лавічаў
Д. Дані́лавічам
В. Дані́лавічы
Т. Дані́лавічамі
М. Дані́лавічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ДАНІ́ЛАВІЧЫ,

вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад Веткі, 25 км ад Гомеля, 13 км ад чыг. ст. Касцюкоўка. 367 ж., 152 двары (1997). Пач. школа, клуб, аддз. сувязі. Царква.

т. 6, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Данілавічы (в., Гомельскі пав.) 6/287

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Данілавічы (в., Дзяржынскі р-н) 4/137, 239 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Данілавічы (в., Дзятлаўскі р-н) 4/137, 242 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Данілавічы (в., Веткаўскі р-н) 2/442 (к.); 3/53 (к.); 4/137

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУ́ДА Эдуард Іосіфавіч

(н. 28.11.1936, в. Данілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.10.1997),

бел. матэматык. Чл.-кар. АН Беларусі (1984), Д-р фіз.-матэм. н. (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1977 заг. лабараторыі. Навук. працы па даследаванні аналітычных, якасных і асімптатычных уласцівасцей інтэгральных разнастайнасцей дыферэнцыяльных сістэм. Стварыў навук. кірунак у тэорыі сістэм Пфафа—тэорыю характарыстычных вектараў.

Тв.:

О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АН БССР. Сер. фіз.-матэм. навук. 1983. №2;

Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 10.

М.У.Токараў.

т. 5, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)