данаты́сты

(с.-лац. donatista, ад Donat = імя карфагенскага епіскапа)

удзельнікі рэлігійнага руху ў Паўн. Афрыцы 4—5 ст., накіраванага супраць афіцыйнай хрысціянскай царквы і рымскага панавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

данаты́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. данаты́ст данаты́сты
Р. данаты́ста данаты́стаў
Д. данаты́сту данаты́стам
В. данаты́ста данаты́стаў
Т. данаты́стам данаты́стамі
М. данаты́сце данаты́стах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)